§ 1-30. Утварэнне і правапіс займеннікаў. Марфалагічны разбор займенніка

Практыкаванне № 292-9

Прачытайце выказванні пісьменніцы (І) і вучня (ІІ) пра класічную літаратуру. Вызначце стыль і жанр тэкстаў. Падбярыце да іх загалоўкі.

I. Хтосьці скажа, што паэзія класікаў сёння — рэч «састарэлая». Класікаў, маўляў, усе згадваюць ды цытуюць, але чытаць (яны) ніхто не чытае. Падобны аргумент усплывае досыць часта, і адказаць на (ён) можна адным непераможным контраргументам: класікі таму і класікі, што іх творчасць актуальная ў (любы) часы.

Вядома, (увесь) людзям падабаецца лічыць (свой) эпоху (нейкі) непаўторнай і звышновай, але канстанты чалавечага існавання застаюцца ўсё (той) ж. Канстанты роднай мовы, канстанты роднай зямлі.

Каардынаты сэрца (М. Латышкевіч).

II. З творчасцю Якуба Коласа ў мяне стасункі асаблівыя.

Добра памятаю, як пазнаёміўся з паэмай «Сымон-музыка» ў старшыхм класах. У той час я не вельмі любіў (такі) літаратуру, але гэта паэма захапіла (я) адразу, бо дазволіла дакрануцца да (нешта) незвычайнага, (штосьці) новага. Спадабалася, таму што я адчуваў (нейкі) роднасць з галоўным героемм, а яго праблемы былі актуальнымі і для (я). Па сутнасці, Сымон, як цяпер сказалі б, — чалавек, які зрабіў (сябе) сам. Дамогсяф жаданага па жыцці, кажучы сучаснаю моваю, прыйшоў да поспеху.

Для (я) гэты твор Якуба Коласа не проста ўзор прыгожага пісьменства, значны і дасканалы твор беларускай літаратуры. Гэта яшчэ і добры матывацыйны тэкст, які вучыць (мы) самаразвіццю і самаўдасканаленню. Ён паказвае: кожны чалавек можа кінуць выклік лёсу і перамагчы (Паводле часопіса «Бярозка»).

Дакажыце, што займеннікі мы, вы, нашы ў тэкстах ужываюцца з абагульняльным значэннем.
Ці можна няпэўныя займеннікі з тэксту замяніць на той-сёй, хто-ніхто і падобныя?
 Растлумачце, якое значэнне маюць словы канстанты, контраргумент. Запішыце пяць назоўнікаў з часткай контр-. Абгрунтуйце іх напісанне.
Растлумачце, як утварыліся займеннікі з тэксту.
Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых займеннікаў.