§ 0-30. Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля займеннікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў

Практыкаванне № 0-290

Прачытайце тэкст, дапаўняючы яго неабходнай інфармацыяй.

Займеннік — гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы, колькасць, але не называе іх.

Паводле значэння і функцыі ў маўленні займеннікі падзяляюцца на 9 разрадаў: …, …, …, …, …, …, …, … і … .

Усе займеннікі змяняюцца па … .

Род і лік вызначаецца ў займеннікаў розных разрадаў непаслядоўна.

Род і лік маюць займеннікі, якія па граматычных прыметах суадносяцца з … (сам, сама, само — самі, той, тая, тое — тыя і інш.), а таксама асабовыя займеннікі, што ўказваюць на … асобу (ён, яна, яно — яны). Асабовыя займеннікі я і ты маюць форму толькі … ліку, а мы і вы — форму толькі … ліку.

Займеннік можа быць … членам сказа.