§ 0-30. Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля займеннікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 0-30. Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля займеннікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:16 |
Практыкаванне № 0-290
Прачытайце тэкст, дапаўняючы яго неабходнай інфармацыяй.
Займеннік — гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы, колькасць, але не называе іх.
Паводле значэння і функцыі ў маўленні займеннікі падзяляюцца на 9 разрадаў: …, …, …, …, …, …, …, … і … .
Усе займеннікі змяняюцца па … .
Род і лік вызначаецца ў займеннікаў розных разрадаў непаслядоўна.
Род і лік маюць займеннікі, якія па граматычных прыметах суадносяцца з … (сам, сама, само — самі, той, тая, тое — тыя і інш.), а таксама асабовыя займеннікі, што ўказваюць на … асобу (ён, яна, яно — яны). Асабовыя займеннікі я і ты маюць форму толькі … ліку, а мы і вы — форму толькі … ліку.
Займеннік можа быць … членам сказа.
Практыкаванне № 292-1
Прачытайце. Якія словы забяспечваюць сувязь сказаў у першым абзацы? Спішыце яго, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце займеннікі як члены сказа.
Мы в..рталіся (з/са) школы, а снег не пераставаў буйны́мі пушынкамі сыпацца на дол. Кругом было прыво..ле белых палёў і прастораў. Мы крычалі пра санкі, пра лыжы. Мы кідаліся сне..камі, см..яліся. Намм было весела разам з гэтай м..целіцай, і мне ад радас(?)ці хацелася пад разгалістай ліпай с(?)пяваць пра снег, пра зіму...
Зіма, зіма! Ідзі хутчэй, сцялі снягі на поле, на дарогі, на нашы вуліцы! Сып, мяцеліца, круці гурбы, каб я зноў даставаў шапкай дрэвы. Вось якія яны высокія, а заўтра мы памераемся! Ідзі, зіма-матуля, каб я хутчэй пабольшаўс, каб я падрос!
Вось так я думаў, бегучы са школы, у той дзень, калі выпаў першы снег, калі ўсім сэрцам адчуў, што нешта мінуў, перажыў, а сустракаю хоць і знаёмае, але штосьці такое новае-новае... (Паводле І. Грамовіча).
Гарнітура задання
- Вызначце, як утварыліся формы загаднага ладу дзеяслова з другога абзаца.
- Назавіце звароткі. Вызначце, чым яны выражаны. З якой мэтай звароткі ўжываюцца ў тэксце?
• Пабудуйце схему апошняга сказа тэксту.
Практыкаванне № 292-2
Спішыце тэкст, выбіраючы патрэбныя формы займеннікаў, прыведзеных у дужках. Абгрунтуйце свой выбар.
Каб цябе... Каб табе...
У аповесці Янкі Брыля «Ніжнія Байдуны» даецца аўтарская характарыстыка дыялогу цёткі Юсты з дзядзькам Захарам: «Злосці ў той лаянцы не было. Была нават паэзія, хай (сабе/сябе) грубая, але ж і хлёсткая. Я мог налічыць колькі хочаш гэтых праклёнаў: “Што ты там дзяўбеш, каб (цябе/табе) крумкач вочы выдзеўб!”, “Колькі ты сыпаць будзеш, каб (цябе/табе) губы абсыпала!”, “Чаго ты сядзіш, каб ты каменем (або крыцаю) сеў!”, “Чаму ты не едзеш, каб ты бокам ездзіў!”, “Распеліся тут пад акном, каб вы пелі на хлеб!” І так — бясконца».
Януш Няміга ў кнізе «Алтар стала» заўважае, што словамі каб цябе, каб табе «пачынаюцца не толькі праклёны, на якія так багата народная мова (Каб (цябе/табе) агонь спаліў! Каб (цябе/табе) чэрці ўхапілі! Каб (цябе/табе) смуткі ўзялі!), але і шматлікія жартаўлівыя пажаданні — нібыта тосты. Колькі разоў даводзіласяс чуць: Каб (цябе/табе) і ўночы сонейка ззяла! Каб (цябе/табе) ліха абышло ціха! Але найперш: Каб быў ты здаровы, як дуб скарбовы!»
• Творы якіх фальклорных жанраў заснаваны на веры чалавека ў магічную сілу слова? Прывядзіце прыклады такіх твораў, пры неабходнасці звярніцеся да двухтомнай энцыклапедыі «Беларускі фальклор» (2005, 2006).
Вызначце разрад ужытых у тэксце займеннікаў.
• Прывядзіце прыклады ўстойлівых параўнанняў з кампанентам здаровы як ... .
Практыкаванне № 292-4
Прачытайце верш. Вызначце яго стыль і тып.
Паэзія
Ты — боль, паэзія. Ты — быль.
Твае суровыя законы
He для забаўсл, не для гульбы —
А пошук ісціны да скон.. .
Ты — рай, паэзія. Ты — рой
А..вечных дум, дзе мы згара..м.
I толькі г..ніі парой
Жылі часова гэтым ра..м.
Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.
Я па тва..м хаджу вугол..і.
Чыя не прагнула душа
Твайго зн..волення і волі?
Ты — сум, паэзія. Ты — суд
I мрояў нашых і здз..йсненняў.
Хай душы ..чырыя нясуць
Высокі лад тваіх памкненняўм!
Ты — яд, паэзія. Ты — сад
З ад..іным ябл..кам спакус..ным.
Над ім — каторы год падрад! —
Мае збалела смягнуць вусны...
Ты — боль, паэзія. Ты — бой.
Ты — пра..ды н..прыступнай вежа.
Я — праведнік і грэшнік твой,
Пусці м..не ў сваё бязмежжа!..
Л. Галубовіч.
Да каго звяртаецца ў вершы аўтар? Якія часціны мовы пераважаюць у вершы і якую сэнсава-стылістычную ролю яго выконваюць?
Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.
• На прыкладах з тэксту пакажыце сэнсаадрознівальную функцыю гукаў (боль — быль, рай — рой і інш.).
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў сказах.
Практыкаванне № 292-5
Прачытайце. Вызначце стыль і тып тэксту. На колькі частак яго можна падзяліць?
Натхненне
Раніцы. Якія яны бываюць розныя! Трывожныя, калі ты павінен зрабіць нешта такое неадкладнае і важнае, што ўжо загадзя не ўпэўнены ў сваіх сілах. Здаецца, што ўсё супраць цябе. І не заўважаеш, што, яшчэ не падняўшыся з ложка, ты ўжо ні на што не здольны.
А бываюць наадварот такія бе..клапотныя раніцы калі як быццам нехта па..штурхоўвае ў спі́ну свежы вец..р напаўняе твой ветразь і ўсё атрымл..ваецца і нават болей. І ты веда..ш што трэба рабіць і што зроб..ш усё добра і дасканала…
Так прыкладана выглядае маё НАТХНЕННЕ (Паводле Я. Мартыновіча).
Займеннікі якіх разрадаў сустракаюцца ў тэксце? Дакажыце, што займеннік ты ўжываецца з абагульняльным значэннем.
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаў-ляючы знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
• Растлумачце напісанне не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы.
• Ад выдзеленых прыметнікаў утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання.