Печатать книгуПечатать книгу

§ 1-30. Утварэнне і правапіс займеннікаў. Марфалагічны разбор займенніка

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 1-30. Утварэнне і правапіс займеннікаў. Марфалагічны разбор займенніка
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 01:25

Правіла

Практыкаванне № 292-6

Прачытайце тэкст, устаўляючы замест пропускаў займеннік Вы.
Якую ролю ён адыгрывае ў тэксце?

Я Вас люблю

На Ваша «ты»

сказаць … «ты» не смею,

І калі позірк позіркам злаўлю,

Як птушанё, спалохана нямею.

Я не кахаю ... . Я … люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу.

І шчырых слоў ніколі не згублю.

… Нашто журба ў цёплых зрэнках Вашых?..

Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Н. Мацяш.

Растлумачце напісанне займенніка Вы з вялікай літары. На якую асобу ўказвае займеннік Ваш?

Практыкаванне № 292-7

Прачытайце ўрывак з тэксту Ф. М. Янкоўскага са зборніка «Само слова гаворыць». Вызначце, да якога стылю і тыпу ён адносіцца.

Горача стане…

— Мы вам горача дзякуем, таварыш шафёр, што падвезлі (мы). Дзетак везлі й нас падвезлі.

— Няма за што, — адказаў і жартам дадаў нібы (сам) сабе: — Сёння (я), шафёру, і без «гарачага дзякуя» горача.

А калі падвезеныям адышліся, шафёр і яго спадарожнікі і жартавалі, і смяяліся, і кпілі з (той) «горача дзякуем»…

Гарнітура задання

Пра што расказваецца ў тэксце? Чаму шафёр адказаў на падзяку «Няма за што»? З чаго смяяліся шафёр і яго спадарожнікі? Чаму ім не спадабаўся выраз «горача дзякуем»?

Якія значэнні слова горача вы ведаеце?
Складзіце сказы са словам горача, каб у адным выпадку яно было акалічнасцю, а ў другім  — выказнікам.
Які выраз павінны былі выкарыстаць падвезеныя? Якія вы ведаеце словы ветлівасці, што выкарыстоўваюцца ў беларускай мове пры падзяцы?
Значок “Творчае” Прадоўжыце тэкст, разважаючы пра ўжыванне слова горача.

Практыкаванне № 292-8

Прачытайце. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

1. А жыццё — гэта светлая тайна, бо жывём на зямлі толькі раз. І красуецца яркая мальва для (я), для (ты), для ўсіх (мы) (Г. Зінкевіч). 2. Жыццё гатоў пражыць за лепшую ўзнагароду: служыць карэньчыкам народу, крылом быць для (ягоны) слоў (С. Панізнік). 3. Я хачу прайсці па зямлі (самы) верным, любімым сынам, каб дарогі (я) вялі пад вятрамі прасторам сінім (Г. Бураўкін). 4. Мой сябар з (ваш) красуняй сышліся так адно з другім, што будзе проста неразумна не паспрыяць у шчасці ім! (Н. Гілевіч). 5. Аб тым, што дзень ці два гасціць і дыхаць (той) паветрам свежым, сказаць баюся, бы ўпусціць гладыш са шчасцем беласнежным (Я. Янішчыц). 6. Гэта Беларусь мая, і калі спяваю я, чуе Беларусь мая, як люблю (яна) (А. Кунец). 7. Сябе (сам) скіроўвае чалавек у (свой), ім задуманую, рэчаіснасць, і ў волю ўкладае вагу, і мае апірышчам і прыпынкам усякі раз вышыню (А. Разанаў). 8. Я дзякую сябрам за дружбу ((інакшы) не хачу сяброў), зямлі — за хлеб, лясы і ружы, сям’і — за чуласць і любоў (П. Панчанка).

Практыкаванне № 292-9

Прачытайце выказванні пісьменніцы (І) і вучня (ІІ) пра класічную літаратуру. Вызначце стыль і жанр тэкстаў. Падбярыце да іх загалоўкі.

I. Хтосьці скажа, што паэзія класікаў сёння — рэч «састарэлая». Класікаў, маўляў, усе згадваюць ды цытуюць, але чытаць (яны) ніхто не чытае. Падобны аргумент усплывае досыць часта, і адказаць на (ён) можна адным непераможным контраргументам: класікі таму і класікі, што іх творчасць актуальная ў (любы) часы.

Вядома, (увесь) людзям падабаецца лічыць (свой) эпоху (нейкі) непаўторнай і звышновай, але канстанты чалавечага існавання застаюцца ўсё (той) ж. Канстанты роднай мовы, канстанты роднай зямлі.

Каардынаты сэрца (М. Латышкевіч).

II. З творчасцю Якуба Коласа ў мяне стасункі асаблівыя.

Добра памятаю, як пазнаёміўся з паэмай «Сымон-музыка» ў старшыхм класах. У той час я не вельмі любіў (такі) літаратуру, але гэта паэма захапіла (я) адразу, бо дазволіла дакрануцца да (нешта) незвычайнага, (штосьці) новага. Спадабалася, таму што я адчуваў (нейкі) роднасць з галоўным героемм, а яго праблемы былі актуальнымі і для (я). Па сутнасці, Сымон, як цяпер сказалі б, — чалавек, які зрабіў (сябе) сам. Дамогсяф жаданага па жыцці, кажучы сучаснаю моваю, прыйшоў да поспеху.

Для (я) гэты твор Якуба Коласа не проста ўзор прыгожага пісьменства, значны і дасканалы твор беларускай літаратуры. Гэта яшчэ і добры матывацыйны тэкст, які вучыць (мы) самаразвіццю і самаўдасканаленню. Ён паказвае: кожны чалавек можа кінуць выклік лёсу і перамагчы (Паводле часопіса «Бярозка»).

Дакажыце, што займеннікі мы, вы, нашы ў тэкстах ужываюцца з абагульняльным значэннем.
Ці можна няпэўныя займеннікі з тэксту замяніць на той-сёй, хто-ніхто і падобныя?
 Растлумачце, якое значэнне маюць словы канстанты, контраргумент. Запішыце пяць назоўнікаў з часткай контр-. Абгрунтуйце іх напісанне.
Растлумачце, як утварыліся займеннікі з тэксту.
Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых займеннікаў.