§ 1-30. Утварэнне і правапіс займеннікаў. Марфалагічны разбор займенніка

Практыкаванне № 292-8

Прачытайце. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

1. А жыццё — гэта светлая тайна, бо жывём на зямлі толькі раз. І красуецца яркая мальва для (я), для (ты), для ўсіх (мы) (Г. Зінкевіч). 2. Жыццё гатоў пражыць за лепшую ўзнагароду: служыць карэньчыкам народу, крылом быць для (ягоны) слоў (С. Панізнік). 3. Я хачу прайсці па зямлі (самы) верным, любімым сынам, каб дарогі (я) вялі пад вятрамі прасторам сінім (Г. Бураўкін). 4. Мой сябар з (ваш) красуняй сышліся так адно з другім, што будзе проста неразумна не паспрыяць у шчасці ім! (Н. Гілевіч). 5. Аб тым, што дзень ці два гасціць і дыхаць (той) паветрам свежым, сказаць баюся, бы ўпусціць гладыш са шчасцем беласнежным (Я. Янішчыц). 6. Гэта Беларусь мая, і калі спяваю я, чуе Беларусь мая, як люблю (яна) (А. Кунец). 7. Сябе (сам) скіроўвае чалавек у (свой), ім задуманую, рэчаіснасць, і ў волю ўкладае вагу, і мае апірышчам і прыпынкам усякі раз вышыню (А. Разанаў). 8. Я дзякую сябрам за дружбу ((інакшы) не хачу сяброў), зямлі — за хлеб, лясы і ружы, сям’і — за чуласць і любоў (П. Панчанка).