§ 0-25. Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні. Размежаванне фразеалагізмаў і свабодных словазлучэнняў. Выкарыстанне фразеалагізмаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю. Слоўнікі фразеалагізмаў беларускай мовы

Практыкаванне № 5

Дакажыце правільнасць сцвярджэння: «Чым больш яркую экспрэсіўную афарбоўку мае фразеалагізм, тым больш ён функцыянальна абмежаваны» (М. Цікоцкі).
У якасці прыкладаў можаце выкарыстаць наступныя фразеалаізмы: абуць у лапці, атрымаць гарбуза, вадзіць дзяды, мякіна ў галаве, мяняць быка на індыка, пад кожную бочку шпунт, пустая малатарня, малоць языком і нш.