§ 0-25. Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні. Размежаванне фразеалагізмаў і свабодных словазлучэнняў. Выкарыстанне фразеалагізмаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю. Слоўнікі фразеалагізмаў беларускай мовы

Практыкаванне № 4

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Фразеалагізмы падкрэсліце як члены сказа.

1. (Ні)колі не загл..даюцьм сюды со(?)нечныя промні, і (не/ні) дзіва, што сам Харон хмуры, ды і характ..р у яго (не/ні) цукар (Паводле газеты «Літаратура і мастацтва»).
2. З вышыні я як на далоні бачыў яр з усімі яго а(д/т)галінаван..ямі, «абеліскамі» і «пірамідамі» (У. Караткевіч).
3. Набралі хлопцы рыбы колькі ўлезе і накіравалісясл (да)дому (Я. Маўр).
4. Але гляд...елі бацька з маці на гэта коса (з/с) першых дзён (Я. Купала).
5. Маці тупала каля стала і (не/ні) зводзіла з сына вач..й (С. Грахоўскі).

Звярніце ўвагу!

Фразеалагізмы — гэта найкаштоўнейшы скарб і багацце нацыянальнай мовы. Яны ажыўляюць маўленне, робяць яго больш выразным, вобразным, каларытным. Устойлівыя выразы ўжываюцца ў гутарковым маўленні, мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, выступаюць як выразны стылістычны сродак. Разам з іншымі сродкамі стварэння выразнасці (метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі) фразеалагізмы з’яўляюцца сродкам характарыстыкі герояў, стварэння яркіх вобразаў і малюнкаў рэчаіснасці: Раней я злаваўся на пасажыраў, якія на злом галавы выбягаюцъ на кожнай станцыі з вагона (Я. Сіпакоў). Хопіць ужо часаць язык, працаваць трэба (М. Лупсякоў). Ну, і прыйшлося пасля за гэтыя словы пасвяціць вачыма (Я. Брыль)