§ 0-25. Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні. Размежаванне фразеалагізмаў і свабодных словазлучэнняў. Выкарыстанне фразеалагізмаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю. Слоўнікі фразеалагізмаў беларускай мовы

Практыкаванне № 3

Падбярыце з матэрыялу для даведкі антонімы да прыведзеных фразеалагізмаў, запішыце парамі.

Ні свет ні зара, блізкі свет, хоць іголкі збірай, у вочы, пустая галава, гарыць у руках, з вуха на вуха, рукавы спусціўшы, пайсці на свой хлеб, трымаць язык за зубамі.

Для даведкі: як мокрае гарыць, на ўвесь свет, сядзець на карку, за вочы, светлая галава, у свіныя галасы, малоць языком, хоць вока выкалі, пад бокам, не пакладаючы рук.