§ 0-25. Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні. Размежаванне фразеалагізмаў і свабодных словазлучэнняў. Выкарыстанне фразеалагізмаў як сродку выразнасці ў тэкстах мастацкага стылю. Слоўнікі фразеалагізмаў беларускай мовы

Практыкаванне № 2

Падбярыце да фразеалагізмаў левага слупка іх значэнні, якія прыводзяцца ў правым слупку, запішыце парамі.

1) На чым свет стаіць (крычаць)
2) гула асмаленая
3) чортам падшыты
4) ліса фарбаваць
5) на галаве хадзіць
6) з’ехаць з глузду
7) апусціць рукі 
8) лезці ў вочы 
 9) спусціўшы рукі 
10) дні церці 
а) несумленны, нялюдскі
б) звар’яцець, здурнець
в) вельмі моцна 
г) анічога    
д) быць няшчырым, лістам слацца
е) абыякава, не стараючыся
ж) марнаваць час
з) дурэць, сваволіць 
і) страціць надзею, упэўненасць  
к) назойліва прыставаць 

Галоўная, вызначальная, прымета фразеалагізма — яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, якое не раскладваецца на асобныя значэнні кампанентаў. I гэтым фразеалагізмы карэнным чынам адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняў. Напрыклад, агульны сэнс свабоднага словазлучэння дубовы стол цалкам залежыць ад значэнняў дзвюх яго састаўных частак і адпавядае суме значэнняў слоў дубовы (‘зроблены з дуба’) і стол (‘прадмет мэблі’).

Зусім іншае бачым у фразеалагізмах. Калі іх разглядаць як звычайныя словы, то з іх значэнняў нельга вывесці цэласнае значэнне фразеалагізма, бо іх паасобныя значэнні даюць не суму значэнняў, а зусім іншы, новы сэнс: вадзіць + за + нос — ‘уводзщь у зман, ашукваць, абяцаючы і не выконваючы што-небудзь’ (Паводле I. Лепешава).

Чым адрозніваюцца фразеалагізмы ад свабодных словазлучэнняў?
Прывядзіце прыклады выразаў, якія могуць ужывацца як фразеалагізмы і як свабодныя словазлучэнні.