§ 24-3. Актыўная і пасіўная лексіка

Практыкаванне № 20

Прачытайце выказванні. Знайдзіце аўтарскія наватворы (аказіяналізмы), раскрыйце іх сэнс. Ці можна зразумець іх значэнне па-за выказваннем? З якой мэтай яны выкарыстоўваюцца?

1. Я ласкай гасціннай узрушаны, гукаю шчасліваму выраю: «Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыра…» (М. Братан).
2. Прымаю гэта самасуцяшэннесл і век наіўнець буду, як дзіця (М. Арочка).
3. Песня мая не шукае прывету, ласкі ў скурганеным сэрцы чыім… (Я. Купала).
4. Мы словападам зацярушаны (П. Панчанка).
5. Як гэта здорава — чытаць жывую кнігу роднай старонкі, напейзажвацца ў запас, зараджаць сябе жывой выразнай любоўю да гэтай зямлі (Я. Брыль).
6. Што ні дзень — сандзень. Можна й пасандзеніцца! Пакупнік — не цюлень, дзе ён дзенецца?! (Р. Барадулін).

Вызначце, як аказіяналізмы ўтварыліся. Выканайце іх словаўтваральны разбор.

Раскрыйце сэнс слоў-наватвораў.