§ 24-3. Актыўная і пасіўная лексіка

Практыкаванне № 17

Запішыце ўстойлівыя выразы, раскрыйце іх сэнс. Падкрэсліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.

Пуд солі з’есці, нібы аршын праглынуў, аршын з шапкай, перціся на ражон, адпраўляць у Магілёўскую губерню, (прапасці) ні за грош, ломанага гроша не варты, ні ў грош не ставіць, уваткнуць свае тры грошы.