§ 24-2. Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання

Практыкаванне № 12

Прачытайце тэксты.
Вызначце стыль маўлення, дакажыце сваю думку.
Выпішыце тэрміналагічныя словы і выразы, вызначце, да якой галіны навукі яны адносяцца.
Абгрунтуйце сваё меркаванне.

І. Будову і ўласцівасці мікраскапічных цел як вынік узаемадзеяння вялікага ліку атамаў, малекул або іонаў, з якіх яны складаюцца, тлумачыць малекулярна-кінетычная тэорыя.

У яе аснове ляжаць тры палажэнні:

  1.  усе рэчывы складаюцца з вельмі дробных часціц — малекул (самыя простыя малекулы складаюцца з аднаго атама);
  2. малекулы знаходзяцца ў бесперапынным хаатычным цеплавым руху;
  3. паміж малекуламі дзейнічаюць сілы, якія ў залежнасці ад адлегласці з’яўляюцца сіламі прыцяжэння або адштурхвання (В. Жылко, А. Лаўрыненка, Л. Марковіч).

ІІ. Дакладнасць забяспечваецца добрым веданнем прадмета маўлення, аўтарскім кантролем за прымяненнем слова ці фразеалагізма.сн Гэта —пазамоўныя (экстралінгвістычныя) умовы дакладнасці. Да лінгвістычных умоў, якіяф садзейнічаюць стварэнню дакладнасці, адносяцца:

  1. веданне сінанімічных магчымасцей мовы і ўменне выбраць з сінанімічнага рада найбольш дакладнае для дадзенага выпадку слова;
  2. веданне і дакладнае размежаванне полісеміі;
  3. уменне размяжоўваць паронімы, а таксама амонімы (І. Лепешаў).