§ 24-2. Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання

Практыкаванне № 10

Выпішыце словы, якія адносяцца да лексікі абмежаванага ўжывання. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

Ісці, мяцеліца, кудаса, прэфікс, кагадзе, вясёлка, дажджуха, алегорыя, антыбіётык, марфема, прыгажосць, далёкі, майна — віра, картопля, саганок, халтура, немка (пра настаўніцу нямецкай мовы), жартаваць.