§ 24-1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Практыкаванне № 6

Знайдзіце памылкі ва ўжыванні запазычаных слоў.
Запішыце выпраўленыя сказы.
Растлумачце прычыну памылак.

1. Многія віды раслін і жывёл, арэол распаўсюджвання якіх скараціўся, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
2. Добрае веданне ўмоў жыцця сваіх герояў дазваляе пісьменніку выбіраць дэталі самыя каларыйныя і трапныя.
3. Завершана рэстарацыя помніка старажытнай архітэктуры.
4. Пасля заканчэння сустрэчы Васіль Зуёнак распісаўся аўтографам на кнігах.
5. Раман «На ростанях» з’яўляецца трылогіяй беларускага жыцця.