§ 4-23. Паронімы. Паронімы і дакладнасць маўлення. Слоўнікі паронімаў

Практыкаванне № 37

Складзіце і запішыце сказы з прыведзенымі паронімамі, прымаючы пад увагу іх азначэнні.

а) Асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-небудзь установы, прадпрыемства, вайсковай часці і г. д.; асаблівы — не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны; асабісты — які належыць пэўнай асобе;

б) транспарт — галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў; транспарант — нацягнутая на раму тканіна або папера з якім-небудзь тэкстам ці малюнкам;

в) калона
1) частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе слупа;
2) строй (у вайсковай справе); калонія — краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца іншай дзяржавай;

г) рэч
1) усякі неадушаўлёны прадмет;
2) скарб, пажыткі, прадметы асабістага карыстання; рэчыва — тое, з чаго складаецца фізічнае цела; матэрыя.