Печатать книгуПечатать книгу

§ 4-23. Паронімы. Паронімы і дакладнасць маўлення. Слоўнікі паронімаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 4-23. Паронімы. Паронімы і дакладнасць маўлення. Слоўнікі паронімаў
Напечатано:: Гость
Дата: Среда, 15 Май 2024, 01:54

Правіла

Паронімы - словы адной часціны мовы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем: дажджавы і дажджлівы; ганаровы, ганарысты і ганарлівы.

Практыкаванне № 35

Прачытайце пары слоў.
Вызначце, якія з іх з’яўляюцца паронімамі.
Абгрунтуйце сваё меркаванне.

Лёгкі —– лягчэйшы;
паважаны — паважлівы;
каменны — камяністы;
падрыхтаваць — падрыхтоўваць;
пісьмовы —  пісьменны;
чырвоны — чырванаваты.

Практыкаванне № 36

Запішыце сказы, выбраўшы з дужак слова, якое падыходзіць па сэнсе.

1. (Гліняная / гліністая) вуліца цягнулася да самай ракі, дзе абрывалася высокім берагам.
2. (Шаўковая / шаўкавістая) высокая трава перашкаджалас нам ісці хутчэй.
3. Толькі (асабовыя / асабістыя) здольнасці і ўпартая праца дазволілі Пятру дасягнуць такіх высот у сваёй прафесіі.
4. (Адрасат / адрасант) не атрымаў паведамлення своечасовасл, што вельмі ўскладніла справу.
5. (Класная / класавая) барацьбаф прывяла да рэвалюцыі.
6. (Паважныя / паважлівыя) адносіны да кожнага хутка прывялі да таго, што маладую настаўніцу палюбіла ўся вёска.
7. (Абанент / абанемент) у філармонію Валі дастала знаёмая касірка.

Звярніце ўвагу!

Ад правільнасці ўжывання паронімаў залежыць такая істотная якасць маўлення, як дакладнасць.

Практыкаванне № 37

Складзіце і запішыце сказы з прыведзенымі паронімамі, прымаючы пад увагу іх азначэнні.

а) Асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-небудзь установы, прадпрыемства, вайсковай часці і г. д.; асаблівы — не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны; асабісты — які належыць пэўнай асобе;

б) транспарт — галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў; транспарант — нацягнутая на раму тканіна або папера з якім-небудзь тэкстам ці малюнкам;

в) калона
1) частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе слупа;
2) строй (у вайсковай справе); калонія — краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца іншай дзяржавай;

г) рэч
1) усякі неадушаўлёны прадмет;
2) скарб, пажыткі, прадметы асабістага карыстання; рэчыва — тое, з чаго складаецца фізічнае цела; матэрыя.

Практыкаванне № 38

Запішыце сказы, выбраўшы з дужак слова, якое падыходзіць па сэнсе.

1. Каля гэтага моста калісьці стаяў (водны, вадзяны, вадзяністы) млын (Я. Маўр).
2. Прыводжум яе ў бальніцу, а мне кажуць, што, магчыма, (апендыцыт / апендыкс) лопнуў (А. Асіпенка).
3. Калі верыць народным паданням і легендам, Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе (нетрах / недры) скарбы (А. Бутэвіч).
4. Тут, у засені густой травы, вадзіліся гадзюкі і (зямлістыя / земляныя / зямельныя) жабы-рапухі (І. Чыгрынаў).

Назавіце паронімы, ужытыя ў прыкладзе з твора П. Панчанкі. Растлумачце іх.

Практыкаванне № 39

Прачытайце артыкул са слоўніка паронімаў. Раскажыце на яго аснове, як падаюцца паронімы ў слоўніку.

ПЛЫТКІ // ПЛЫЎКІ

Плы́ткі. Неглыбокі, мелкі.
Скрозь плыткую ваду было відаць пазелянелае, загнанае тванню дно (А. Жук).

Плы́ўкі. Які лёгка размываецца, расплываецца; плывучы (пра грунт).
Усе ішлі напрасткі, пакідаючы сляды на мяккай, плыўкай зямлі (А. Кудравец).

Грабчыкаў С. М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. Мінск,  1994.