§ 3-23. Амонімы. Спосабы размежавання мнагазначных слоў і амонімаў. Міжмоўныя амонімы. Вобразна-выяўленчыя магчымасці амонімаў. Слоўнікі амонімаў

Правіла

Амонімы (ад грэч. homos — аднолькавы і опута — імя) — словы, якія маюць рознае лексічнае значэнне, але супадаюць напісаннем або гучаннем.

Амонімы могуць узнікаць пры выпадковым гукавым супадзенні (лава — ‘прыстасаванне для сядзення’ і лава — ‘расплаўленая маса’), пры запазычанні з розных моў (бухта — ‘невялікі марскі заліў’ — з нямецкай і бухта — ‘вялікі скрутак дроту, каната і г. д.’ — з галандскай), у выніку аддалення значэнняў мнагазначнага слова (гасцінец — ‘дарога’ і гасцінец — ‘падарунак’).

Амонімы не маюць паміж сабой сэнсавай сувязі (як мнагазначныя словы), таму і ў слоўніках падаюцца ў розных артыкулах.

Бокс1, -а, м. Від спорту, кулачны бой па асобных правілах. [Сцяпан] у нас быў чэмпіёнам па боксе ў часці. Мележ. Лодар Касабуцкі ходзіць у час працы па цэху і практыкуецца ў боксе. Крапіва.
[Ад англ, box — баксіраваць.]

Бокс2, -а, м. Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца. Стрыгчыся над бокс.

Бокс3, -а, м. Агароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворых. Хворага паклалі ў бокс.
[Ад англ, box — скрынка.]

Паміж значэннямі мнагазначных слоў ёсць сэнсавая сувязь, а паміж амонімамі — няма. Таму мнагазначныя словы падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, а кожнае са слоў-амонімаў падаецца ў асобным артыкуле і пазначаецца зверху справа маленькай арабскай лічбай. Калі якое-небудзь са слоў-амонімаў з’яўляецца мнагазначным, то яго асобныя значэнні прыводзяцца ў радку вялікімі арабскімі лічбамі.

Борт1, -а, м. 1. Верхні край бакавой сценкі, а таксама бок марскога або рачнога судна, самалёта. Дзень, калі мы ступалі на борт самалёта, быў для нас сапраўдным святам. Льінькоў. // Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад. Каля вагі стаяў цёмна-зялёны грузавік з адкінутьімі бартамі. Паслядовіч. 2. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

Борт2, -у, м. Адна з разнастайнасцей зярністых утварэнняў алмазу.

Словы борт1 і борт2 — амонімы, паміж іх значэннямі няма ніякай сувязі. Аднак першае слова з’яўляецца мнагазначным, паміж яго значэннямі можна вызначыць сэнсавую сувязь — ‘край нечага’.

Вапомніце: пры адрозненні амонімаў ад мнагазначных слоў патрэбна вызначыць, ці ёсць паміж значэннямі слоў сэнсавая сувязь. Калі яна ёсць — перад намі мнагазначнае слова, калі няма —амонімы.