Іван Мележ

Пытанні

1. Пазнаёмцеся з відэаматэрыяламі інтэрнэт-рэсурсаў па запыце «Іван Мележ» і вызначце асноўныя вехі на жыццёвым шляху пісьменніка.
2. Звярніцеся да ваеннага дзённіка1 Івана Мележа.
Прасачыце этапы сталення юнака. Засяродзьце ўвагу на захапленні пісьменніка песняй.
Падумайце, чаму ён лічыць песні самымі вернымі сябрамі.
3. Прачытайце верш Ніла Гілевіча «Апошні аўтарскі вечар Івана Мележа» і паразважайце над яго зместам.
Чаму песню «Шумяць вербы» можна лічыць сімвалам малой радзімы Івана Мележа?
Растлумачце сэнс апошняй страфы паэтычнага твора.
Апішыце, якім чалавекам вам уяўляецца Іван Паўлавіч паводле гэтага верша.

_______________
1 Мележ, I. Першая кніга : дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак. Мінск, 1977.