§33–6. Сінаніміка службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля службовых часцін мовы ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 5

Прачытайце артыкул з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Якое права замацавана ў ім?

Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.

Гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.

Якую адукацыю вы плануеце атрымаць? Пракаменціруйце свой выбар.

Назавіце службовыя часціны мовы, ужытыя ў тэксце. Вызначце разрады прыназоўнікаў паводле паходжання і паводле будовы. Што звязваюць ужытыя ў тэксце злучнікі? Чаму іх нельга замяніць злучнікамі ды (у значэнні і)?