Печатать книгуПечатать книгу

§33–6. Сінаніміка службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля службовых часцін мовы ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: §33–6. Сінаніміка службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля службовых часцін мовы ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Напечатано:: Гость
Дата: Среда, 8 Май 2024, 04:32

Практыкаванне 1

 Прачытайце ўрывак з тэксту «Наш каляндар» Я. Сіпакова. Вызначце яго стыль, тэму.

Як прыгожа мы называемм усе свае дванаццаць месяцаў! І як хораша яны адпавядаюць сваім назвам!

У студзені, вядома(ж), с..юдзёна. Усюды снег, мяцеліцы. І маразы – самая(ж) зіма ўсё(такі)! І як (н..)апранайся – (усё)роўна холадна. А ў лютым маразы яшчэ больш лю..еюць. І гэта зразумела: люты – апошні месяц зімы, а яна маразамі імкнецца зачапіцца за зямлю.

Але ж сакавік, першы месяц вясны, хочаш ці не хочаш, а прыходзіць і абуджаны веснавы сок ужо вярэдзіць, хвалюе карані дрэў і раслін, якія ва ўтульнай зямлі цярпліва чакалі вясны. І карані пачынаюць ужо думаць пра вяршыні – настойліва пампуюць наверх, да кожнай пупышкі, жыццядайны сок.

А колькі нечаканых і ласкава-захопленых назваў напрыдумлялі сакавіку нашы прашчуры: ён і зімабор, ён і светазар, ён і кропельнік, веснавей, пазімнік...

Красавік – сярэдзіна вясны.сн Ён – увесь з процілегласцей, кантрастаў. Месяц снегагону, вадалею, сокаруху. Яшчэ час ледзяшоў і ўжо першых нашых красак прабіснегу, сон-травы, вірлавокіх пралесак. І пушыстых, як кацяняткі, вярбовых коцікаў... Усё красуе, усё жыве! Красавік! Калі ў сакавіку наша вясна была яшчэ нясмелая, то ў красавіку яна ўжо ідзе на ўсю нагу: ёю пахне і вецер, і кветка падбелу, і нават песня жаўранка...

Май – гэта месяц травы. Нездарма ж яшчэ ў старажытнасці звалі яго траўнем!

І яшчэ гэта месяц зеляніны, месяц апранання: кожнае дрэва, кожны кусточак ён апранае ў зялёныя ўборы. Гэта месяц колераў – у ім вельмі хораша суседнічаюць і добра адпавядаюць адзін аднаму ўсе колеры вясёлкі. І месяц хрушчоў. І месяц дажджоў. Мы, земляробы, нават просім: «Нам два дожджыкі ў маі...».

 Раскрыйце значэнні слоў кантраст, хрушч.

Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

Выпішыце ўсе словазлучэнні з прыназоўнікамі. У якім словазлучэнні прыназоўнік можна замяніць сінанімічным? Запішыце гэты варыянт словазлучэння.

Выпішыце злучальныя (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя) і падпарадкавальныя злучнікі. Вызначце, што звязвае кожны злучнік з тэксту.

Выпішыце часціцы. Вызначце іх разрады паводле значэння, ролю часціц у тэксце.

 Прачытайце поўнасцю эсэ «Наш каляндар» Я. Сіпакова (з кнігі «Зялёны лісток на планеце Зямля»). Высветліце, што гаворыць пісьменнік пра астатнія месяцы года, як і чаму іх называе. Вусна сцісла перакажыце эсэ «Наш каляндар». 

Правіла

Прыназоўнікі могуць уступаюць у сінанімічныя адносіны паміж сабой (параўн.: на полі – у полі, пасля вайны – па вайне, пра яе – аб ёй і інш.).

Ужыванне некаторых прыназоўнікаў залежыць ад стыляў маўлення. У навуковым, афіцыйным, публіцыстычным стылях маўлення часта ўжываюцца вытворныя прыназоўнікі.

Паслухайце моазнаўцаў

Сінанімія прыназоўнікаў

Прыназоўнікі прааб. Прыназоўнік пра з вінавальным склонам, аб – з месным склонам. Сінанімічныя пры паказе на асобу, прадмет, з’яву, на якія скіравана думка ці гаворка, але адрозніваюцца стылістычна: аб мае кніжнае паходжанне: клапаціцца пра дзяцей і клапаціцца аб дзецях; расказваць пра цікавыя падзеі і расказваць аб цікавых падзеях; пытаць пра жыццё і пытаць аб жыцці; Закон аб мовах; пры паказе тэмы, зместу і пад.: кніга пра фаўну і кніга аб фаўне Беларусі; апавяданне пра разведчыкаў і апавяданне аб разведчыках; лекцыя пра міжнароднае становішча і лекцыя аб міжнародным становішчы.

Прыназоўнікі адз. Прыназоўнікі з родным склонам. Ужываюцца:

1. Пры паказе прычыны: паміраць ад голаду і паміраць з голаду.

2. У канструкцыях з прыназоўнікам да (адда, зда) ужываюцца для абазначэння месца або кірунку: ад горада да пасёлка 5 кіламетраў і з горада да пасёлка 5 кіламетраў.

3. У канструкцыях з прыназоўнікам да (адда, зда) ужываюцца для абазначэння адрэзку часу, у межах якога што-небудзь адбываецца: з ранку да вечара і ад ранку да вечара, з восені да вясны і ад восені да вясны, з даўніх часоў да сённяшняга дня і ад даўніх часоў да сённяшняга дня.

4. Пры абазначэнні цэлага, часткай якога з’яўляецца прадмет, названы  назоўнікам: шнурок ад чаравіка і шнурок з чаравіка, рукаў ад кашулі і рукаў з кашулі, стужка ад касы і стужка з касы.

Прыназоўнікі адсупраць (супроць). Прыназоўнікі з родным склонам. Ужываюцца пры паказе прадмета, з’явы і інш., для барацьбы з якімі ці каб пазбавіцца ад якіх ужываюцца пэўныя сродкі: прышчэпкі ад воспы і прышчэпкі супраць воспы, сродак ад прастуды і сродак супраць прастуды.

Прыназоўнікі аду. Прыназоўнік ад з родным склонам, прыназоўнік у з вінавальным склонам. Сінанімічныя пры паказанні на асобу, ад якой што-небудзь атрымліваюць, бяруць і пад.: даведацца ад сябра і даведацца ў сябра, пераняць звычкі ад настаўніка і пераняць звычкі ў настаўніка.

Прыназоўнікі нау. Прыназоўнікі з вінавальным і месным склонам. Сінанімічныя пры паказе месца, кірунку руху, моманту або часу дзеяння, сферы дзейнасці, сродкаў перамяшчэння: на кухніу кухні, на лузеу лузе, на поліу полі, на пачатку годау пачатку года.

Ужыванне прыназоўнікаў на і у ў многіх выпадках замацавалася традыцыйна: на заводзе, на фабрыцы, на факультэце, на курсе, на ферме, на Каўказе, на Урале, на Палессі, на Паміры, на Украіне, на Віцебшчыне; у інстытуце, у Крыме, у Альпах, у Сібіры, у Закарпацці.

Прыназоўнікі зпа. Прыназоўнік з з вінавальным склонам, прыназоўнік па – з давальным склонам. Сінанімічныя пры паказе на велічыню, памер, колькасць: рэпа з гаршчок (велічынёю з гаршчок) – рэпа па гаршку, бульба з гарошыну (велічынёю з гарошыну) – бульба па гарошыне, морква з палец (велічынёю з палец) – морква па пальцу, яблыкі з кулак (велічынёю з кулак) – яблыкі па кулаку.

Г.У.  Арашонкава, В.П. Лемцюгова.

Прывядзіце 5 уласных прыкладаў на ўжыванне сінанімічных словазлучэнняў з прыназоўнікамі.

Практыкаванне 2

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту?

Вярбовыя сонейкі

Лес рыхту..цца да абуджэн..я. Пупышкі на бярозах гатовы вось(вось) ра..пус..іцца, выс..вечваюць лё..кай зелянінай. Праз вяршаліны дрэў сінее  чыстае неба. Цеплыня. (Н..)подыху ветрыку. (Н..)шолаху галін.

Ногі самі н..суць мяне ..ніз па схіле пагорка. Лед..ь пасп..ваю іх пераста..ляць.

Альхоўнік яшчэ не збіраецца зелянець, толькі злёгку кранула яго вясна светла-рудым адзеннем, і на гэтым цёмным фоне альшын раптам заўважаю яркую пляміну. Здаецца, само сонейка скочыла з нябёсаў. Гэта шыкоўна і радасна распусціў свае коцікі вербалоз. Тут адзін куст, далей – другі, трэці. З майго пагорка яны нагадваюць цудоўны дарагі ланцужок на грудзях роднай зямлі.

Збягаюф ўніз. Прыгажосць якая! Коцікі вялізныя, амаль з курынае яйка. Так і свецяцца, так і ззяюць. Ад прыемнага водару дыханне перахоплівае. Патокамі плыве ён наўкола, прываблівае насякомых. Нездарма ж тут круціцца столькі пчол. Гэта ж трэба! У такую вясновую рань яны прачнуліся ад зімовага сну. Шчыруюць, збіраюць пылок, носяць яго да свайго жытла.

Загудзела ў паветры. Няўжо і чмялі прачнуліся? Вялізны чмель спікіраваў з-пад вярхоў хваін проста на суседні куст вербалозу. Цяжкі, коцікі аж прыгінаюцца пад ім.

Па сцяжынцы набліжаюцца хлопчык і дзяўчынка. Ім гадоў па сем. Відаць, брацік з сястрычкаю. Убачылі, што я тапчуся вакол вербалозу, нешта фатаграфую, спыніліся, нясмела падышлі.

– Прыгожыя коцікі? – пытаюся ў іх. – І чмель прыгожы?

– Прыгожыя, – чую няўпэўнены адказ.

Бачу, як цяплеюць дзіцячыя вочы.

Цяпер разам любуемся коцікамі, назіраем за насякомымі, што наведваюцца да вербалозу. Мне прыемна, што так радасна ўспрымаюць дзеці прыгажосць роднай прыроды (Паводле В. Жушмы).

Як вы думаеце, чаму кусты вербалозу нагадваюць аўтару дарагі ланцужок?

Спішыце першы і другі абзацы тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Выпішыце словазлучэнні з прыназоўнікамі. Замяніце прыназоўнікі, дзе магчыма, сінанімічнымі. Запішыце ўтвораныя словазлучэнні.

Выпішыце злучнікі, вызначце іх разрад паводле значэння. Якая іх роля ў тэксце?

Выпішыце часціцы. Вызначце іх разрады паводле значэння і функцыю ў тэксце.

 Вызначце, да якой часціны мовы адносяцца выдзеленыя словы.

Правіла

Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх стылях маўлення (і, а, калі, пакуль і інш.), кніжнымі, выкарыстоўвацца ў афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце (у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што, з прычыны таго што і інш.), размоўнымі, ужывацца пераважна ў вусным маўленні (ды, дый, дарма што і інш.). 

Практыкаванне 3

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці з тэмай. Вызначце стыль і тып тэксту.

Ціхая, нават лагодная раніца, з далікатным, яшчэ (н..)яркім сонцам і ледзь а..чувальным ветрыкам, (н..)надта гучнымі птушынымі с..певамі, нібыта хто(сьці) адкруціў да ніжэйшага гук, і чыстае, як д..іцячы твар, блакітнае неба, без ад..інага хмарнага баранчыка... Усё абяцала добры пагодны дзень. А недзе праз гадзіну, як згаварыўшыся, хутка і даволі ўпэўнена пачалі наплываць увішныя, дужа неспакойныя хмаркі. Неўзабаве яны згуртаваліся ў адну вялізную чарнечую хмару, і яна зашумела, ды так, што лісце зялёным пер’ем, як з тых падушак, шуганула па траве двара, падхапіла з сабой і шматкі нейкай газеты, і нават маю шапку. Грымнулам, замаланіла... (Паводле К. Камейшы).

Якія вобразныя сродкі выкарыстаў аўтар для паказу раніцы і навальніцы?

 Раскрыйце значэнне слова замаланіла.

Запішыце 1-ы сказ тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Выпішыце з тэксту злучнікі, вызначце іх разрад паводле значэння. Ці маюць злучнікі, ужытыя ў тэксце, стылістычную афарбоўку? Вызначце ролю злучнікаў у тэксце.

Выпішыце часціцы. Вызначце іх разрады паводле значэння.

Практыкаванне 4

 Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль.

Спосабы прагназавання надвор’я на кароткія прамежкі часу

Аснову народных ведаў беларусаў складаюць у рознай ступені сістэматызаваныя назіранні за з’явамі навакольнага свету.

На ўсёй т..рыторыі Беларусі прызнаным ар..нцірам для вызначэн..я з..мен надвор’я (на)працягу сутак з’яўлялася назіран..е за рознымі прыроднымі аб(?)ектамі і з(?)явамі. Кар..ткатэрміновыя метэаралагічныя прагнозы рабіліся на падставе назіран..яў за ..сходам і заходам сонца ўвага з..вярталася на працягласць ранішняга і вячэрняга золаку колер сонца яго прамянёў наяўнасць аблокаў.сн

Калі сонца заходзіла ў хмару ці станавілася бледным пры заходзе, назаўтра чакалі дажджу: «Сонца нібы вялае – на дождж». Сапраўды, воблачныя масы, за якімі хавалася пры заходзе сонца, на другі дзень маглі апынуцца ў раёне назірання, таму гэтыя прыкметы часцей за ўсё спраўджваліся. Не выклікаюць сумнення ў сваёй рацыянальнасці і наступныя народныя высновы: «Калі сонца свеціць асабліва ярка, то хутка будзе дождж», «Калі сонца заходзіць хутчэй звычайнага, то ноччу будзе дождж». Апошняе выклікана тым, што пры вялікай вільготнасці паветра сонца на захадзе здаецца вялікім і ствараецца ўражанне, што яно заходзіць хутчэй звычайнага.

Назіралі таксама за небам, за воблакамі. Калі пры ясным надвор’і неба пачынала бялець, хмурыцца і не выпадала раса, то гэта паказвала на дрэннае надвор’е, на дождж.

Непадрыхтаваны назіральнік не ведаў, што такое цыклон, але ён бачыў не раз, што з’яўленне ярка-чырвонага сонца, чырвонага золаку пры заходзе сонца заўсёды прадказвае пагаршэнне надвор’я летам: «Калі пры заходзе сонца неба пачырванее, то будзе вельмі ветрана»; «Калі пасля заходу сонца пачырванеюць хмары на ўсходзе, то будзе абложнае ліхое надвор’е».

Прадказвалі надвор’е па воблаках і хмарах, якія з’яўляліся ў пэўны час дня, па вясёлцы: «Калі рана на захадзе стаіць хмара, то будзе дождж»; «Вясёлка раніцай паказвае, што будзе непагадзь, вясёлка пасля абеду гаворыць аб ясным надвор’і» (Паводле К. Шумскага).

 Раскрыйце значэнні слоў золак, цыклон.

Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку.

Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыназоўнікамі. Вызначце разрады прыназоўнікаў паводле паходжання і паводле будовы.

Назавіце злучнікі, ужытыя ў тэксце, вызначце іх разрад паводле значэння. Што яны звязваюць? Якія злучнікі паводле стылістычнай афарбоўкі?

Назавіце ўжытыя ў тэксце часціцы, вызначце іх разрад паводле значэння. Чаму ў тэкстах навуковага і афіцыйнага стылю не могуць ужывацца эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы?

Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.

 Карыстаючыся даведачнай літаратурай ці інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра вызначэнне надвор’я на працяглы прамежак часу па народных прыкметах.

Практыкаванне 5

Прачытайце артыкул з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Якое права замацавана ў ім?

Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.

Гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.

Якую адукацыю вы плануеце атрымаць? Пракаменціруйце свой выбар.

Назавіце службовыя часціны мовы, ужытыя ў тэксце. Вызначце разрады прыназоўнікаў паводле паходжання і паводле будовы. Што звязваюць ужытыя ў тэксце злучнікі? Чаму іх нельга замяніць злучнікамі ды (у значэнні і)?