§33–6. Сінаніміка службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля службовых часцін мовы ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 1

 Прачытайце ўрывак з тэксту «Наш каляндар» Я. Сіпакова. Вызначце яго стыль, тэму.

Як прыгожа мы называемм усе свае дванаццаць месяцаў! І як хораша яны адпавядаюць сваім назвам!

У студзені, вядома(ж), с..юдзёна. Усюды снег, мяцеліцы. І маразы – самая(ж) зіма ўсё(такі)! І як (н..)апранайся – (усё)роўна холадна. А ў лютым маразы яшчэ больш лю..еюць. І гэта зразумела: люты – апошні месяц зімы, а яна маразамі імкнецца зачапіцца за зямлю.

Але ж сакавік, першы месяц вясны, хочаш ці не хочаш, а прыходзіць і абуджаны веснавы сок ужо вярэдзіць, хвалюе карані дрэў і раслін, якія ва ўтульнай зямлі цярпліва чакалі вясны. І карані пачынаюць ужо думаць пра вяршыні – настойліва пампуюць наверх, да кожнай пупышкі, жыццядайны сок.

А колькі нечаканых і ласкава-захопленых назваў напрыдумлялі сакавіку нашы прашчуры: ён і зімабор, ён і светазар, ён і кропельнік, веснавей, пазімнік...

Красавік – сярэдзіна вясны.сн Ён – увесь з процілегласцей, кантрастаў. Месяц снегагону, вадалею, сокаруху. Яшчэ час ледзяшоў і ўжо першых нашых красак прабіснегу, сон-травы, вірлавокіх пралесак. І пушыстых, як кацяняткі, вярбовых коцікаў... Усё красуе, усё жыве! Красавік! Калі ў сакавіку наша вясна была яшчэ нясмелая, то ў красавіку яна ўжо ідзе на ўсю нагу: ёю пахне і вецер, і кветка падбелу, і нават песня жаўранка...

Май – гэта месяц травы. Нездарма ж яшчэ ў старажытнасці звалі яго траўнем!

І яшчэ гэта месяц зеляніны, месяц апранання: кожнае дрэва, кожны кусточак ён апранае ў зялёныя ўборы. Гэта месяц колераў – у ім вельмі хораша суседнічаюць і добра адпавядаюць адзін аднаму ўсе колеры вясёлкі. І месяц хрушчоў. І месяц дажджоў. Мы, земляробы, нават просім: «Нам два дожджыкі ў маі...».

 Раскрыйце значэнні слоў кантраст, хрушч.

Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

Выпішыце ўсе словазлучэнні з прыназоўнікамі. У якім словазлучэнні прыназоўнік можна замяніць сінанімічным? Запішыце гэты варыянт словазлучэння.

Выпішыце злучальныя (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя) і падпарадкавальныя злучнікі. Вызначце, што звязвае кожны злучнік з тэксту.

Выпішыце часціцы. Вызначце іх разрады паводле значэння, ролю часціц у тэксце.

 Прачытайце поўнасцю эсэ «Наш каляндар» Я. Сіпакова (з кнігі «Зялёны лісток на планеце Зямля»). Высветліце, што гаворыць пісьменнік пра астатнія месяцы года, як і чаму іх называе. Вусна сцісла перакажыце эсэ «Наш каляндар».