§33–6. Сінаніміка службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля службовых часцін мовы ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Практыкаванне 3
Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці з тэмай. Вызначце стыль і тып тэксту.
Ціхая, нават лагодная раніца, з далікатным, яшчэ (н..)яркім сонцам і ледзь а..чувальным ветрыкам, (н..)надта гучнымі птушынымі с..певамі, нібыта хто(сьці) адкруціў да ніжэйшага гук, і чыстае, як д..іцячы твар, блакітнае неба, без ад..інага хмарнага баранчыка... Усё абяцала добры пагодны дзень. А недзе праз гадзіну, як згаварыўшыся, хутка і даволі ўпэўнена пачалі наплываць увішныя, дужа неспакойныя хмаркі. Неўзабаве яны згуртаваліся ў адну вялізную чарнечую хмару, і яна зашумела, ды так, што лісце зялёным пер’ем, як з тых падушак, шуганула па траве двара, падхапіла з сабой і шматкі нейкай газеты, і нават маю шапку. Грымнулам, замаланіла... (Паводле К. Камейшы).
Якія вобразныя сродкі выкарыстаў аўтар для паказу раніцы і навальніцы?
Раскрыйце значэнне слова замаланіла.
Запішыце 1-ы сказ тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.
Выпішыце з тэксту злучнікі, вызначце іх разрад паводле значэння. Ці маюць злучнікі, ужытыя ў тэксце, стылістычную афарбоўку? Вызначце ролю злучнікаў у тэксце.
Выпішыце часціцы. Вызначце іх разрады паводле значэння.