§33–6. Сінаніміка службовых часцін мовы. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля службовых часцін мовы ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Паслухайце моазнаўцаў

Сінанімія прыназоўнікаў

Прыназоўнікі прааб. Прыназоўнік пра з вінавальным склонам, аб – з месным склонам. Сінанімічныя пры паказе на асобу, прадмет, з’яву, на якія скіравана думка ці гаворка, але адрозніваюцца стылістычна: аб мае кніжнае паходжанне: клапаціцца пра дзяцей і клапаціцца аб дзецях; расказваць пра цікавыя падзеі і расказваць аб цікавых падзеях; пытаць пра жыццё і пытаць аб жыцці; Закон аб мовах; пры паказе тэмы, зместу і пад.: кніга пра фаўну і кніга аб фаўне Беларусі; апавяданне пра разведчыкаў і апавяданне аб разведчыках; лекцыя пра міжнароднае становішча і лекцыя аб міжнародным становішчы.

Прыназоўнікі адз. Прыназоўнікі з родным склонам. Ужываюцца:

1. Пры паказе прычыны: паміраць ад голаду і паміраць з голаду.

2. У канструкцыях з прыназоўнікам да (адда, зда) ужываюцца для абазначэння месца або кірунку: ад горада да пасёлка 5 кіламетраў і з горада да пасёлка 5 кіламетраў.

3. У канструкцыях з прыназоўнікам да (адда, зда) ужываюцца для абазначэння адрэзку часу, у межах якога што-небудзь адбываецца: з ранку да вечара і ад ранку да вечара, з восені да вясны і ад восені да вясны, з даўніх часоў да сённяшняга дня і ад даўніх часоў да сённяшняга дня.

4. Пры абазначэнні цэлага, часткай якога з’яўляецца прадмет, названы  назоўнікам: шнурок ад чаравіка і шнурок з чаравіка, рукаў ад кашулі і рукаў з кашулі, стужка ад касы і стужка з касы.

Прыназоўнікі адсупраць (супроць). Прыназоўнікі з родным склонам. Ужываюцца пры паказе прадмета, з’явы і інш., для барацьбы з якімі ці каб пазбавіцца ад якіх ужываюцца пэўныя сродкі: прышчэпкі ад воспы і прышчэпкі супраць воспы, сродак ад прастуды і сродак супраць прастуды.

Прыназоўнікі аду. Прыназоўнік ад з родным склонам, прыназоўнік у з вінавальным склонам. Сінанімічныя пры паказанні на асобу, ад якой што-небудзь атрымліваюць, бяруць і пад.: даведацца ад сябра і даведацца ў сябра, пераняць звычкі ад настаўніка і пераняць звычкі ў настаўніка.

Прыназоўнікі нау. Прыназоўнікі з вінавальным і месным склонам. Сінанімічныя пры паказе месца, кірунку руху, моманту або часу дзеяння, сферы дзейнасці, сродкаў перамяшчэння: на кухніу кухні, на лузеу лузе, на поліу полі, на пачатку годау пачатку года.

Ужыванне прыназоўнікаў на і у ў многіх выпадках замацавалася традыцыйна: на заводзе, на фабрыцы, на факультэце, на курсе, на ферме, на Каўказе, на Урале, на Палессі, на Паміры, на Украіне, на Віцебшчыне; у інстытуце, у Крыме, у Альпах, у Сібіры, у Закарпацці.

Прыназоўнікі зпа. Прыназоўнік з з вінавальным склонам, прыназоўнік па – з давальным склонам. Сінанімічныя пры паказе на велічыню, памер, колькасць: рэпа з гаршчок (велічынёю з гаршчок) – рэпа па гаршку, бульба з гарошыну (велічынёю з гарошыну) – бульба па гарошыне, морква з палец (велічынёю з палец) – морква па пальцу, яблыкі з кулак (велічынёю з кулак) – яблыкі па кулаку.

Г.У.  Арашонкава, В.П. Лемцюгова.

Прывядзіце 5 уласных прыкладаў на ўжыванне сінанімічных словазлучэнняў з прыназоўнікамі.