§ 33–2. Марфалагічныя нормы: ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 346

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, тэму і асноўную думку. Падбярыце загаловак.

У на..больш архаічных міфалагічных сюж..тах Жыж жыў пад зямлёй. Згодна з падан..ямі беларуса.., ён павольна блука.. па падземны.. абшара.., вывярга.. з сябе агонь і грэў зямлю. Але ў гневе не было н..кога больш страшнага за яго. Вырва..шыся на паверхню, Жыж спальва.. усё: л..сы, траву на лугах, збож..а ў полі, вёскі. Ня­рэ..ка яго ахвярамі станавіліся і люд..і.

У нашы дні памяць пра пакланенне агню захавалася ў падан..ях і ў мове. Ад асновы імя бога агню ўтварыўся цэлы лексічны куст слоў, значэнне якіх непасрэдна або асацыятыўна пераклікаецца з улас­цівасцямі агню: «жыжа» (дзіцячае) — агонь, «жыгала» — жук-крывасмок і шворан для прапальвання дзірак у дрэве, «жужаль» — шлак і паразіт-крывасмок, «жыгучка» — куслівая восеньская муха, крапіва, «жыгунец» — павойная расліна. Ад Жыжа паходзяць і сло­вы «джала», «джаліць». Нават назвы рэчак і балот з халоднай да пякучасці вадой маюць сувязь са старадаўнім богам агню: Жыгянка, Жыгулянка, Жыжма. Як бачым, нічога ў гісторыі народа бясследна не знікае. Пры ўдумлівым падыходзе да культурнай спадчыны заўсёды выяўляецца сувязь сучаснага з мінулым (Паводле С. Цярохіна).

Спішыце першы абзац тэксту, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.
Падкрэсліце словазлучэнні, якія перадаюць асаблівасці кіравання ў беларус­кай мове. Вызначце, з якім склонам у іх ужыты прыназоўнікі.
• Растлумачце напісанне выдзеленых у другім абзацы слоў.
 З кантэксту раскрыйце значэнне слова шворан.