§ 33–2. Марфалагічныя нормы: ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 342

Прачытайце словазлучэнні. Запішыце, выправіўшы памылкі.

Ажаніцца на Галіне, спазніліся з-за снегападу, смяяцца над ім, пайсці за хлебам, вандраваць па краінам, прыехаць цераз год, гаварыць скрозь сон, знаходзіўся ў пяці метрах.