§ 33–2. Марфалагічныя нормы: ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 341

 Прачытайце прыказкі. Назавіце словазлучэнні, якія перадаюць асаб­лівасці кіравання ў беларускай мове. Выпішыце іх, перакладзіце на рускую мову. Вызначце, з якім склонам ужываюцца прыназоўнікі ў словазлучэннях беларускай і рускай моў.

1. З бабулінага слова толькі неразумны ўнучак засмяецца. 2. Баць­ка з маткаю на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца. 3. З дру­гой смяецца, а самой і блін не ўдаецца. 4. Як пайшла па масла, то і ў печы пагасла. 5. Працавітаму лёгка перайсці праз гару, гультаю цяжка паварушыць пальцам.

 Зрабіце марфалагічны разбор прыназоўнікаў з 4-га сказа.
Паразважайце над сэнсам адной з прыказак (на выбар). Свае думкі выкла­дзіце ў міні-сачыненні «Трапнасць народнай мудрасці».