§ 0-28. Прыметнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыметнікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў
Практыкаванне № 259-4
Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім прыклады якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Раскажыце пра іх граматычныя асаблівасці. З якой мэтай аўтар выкарыстоўвае прыметнікі ў тэксце?
Хведар і Сіваварон
Як і мае аднавяскоўцы, цімкаўцы ездзілі нарыхтоўваць сена на палескія балоты — за Вызну, Веску, Орлік і Малы Рожан.
Едучы з сенакосу цэлым абозам цераз палескія сёлы, яны весела перагукваліся, перагаворваліся з вазоў.
Палешукі любілі гэтыя відовішчы. У жыцці глухой лясной вёскім гэта была падзея — пабачыць чужых людзей, паслухаць мову, не зусім падобную да іх гаворкі.
Ловіцца кожнае слова. Нават простае імя здаецца дзіўным, рэжа слых сваёй незвычайнасцю.
— Сіваварон! Чуеш, Сіваварон, — у іх чалавека Хведарам завуць. Гы-гы-гы!
Хведарава імя смешнае для палешука, а тое, што ён — Сіваварон, дык гэта ж так і трэба (Паводле Васіля Віткі).
Утварыце і запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання ад прыметніка простае (імя).
• Складзіце схему сказа з другога абзаца.