Печатать книгуПечатать книгу

§ 0-28. Прыметнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыметнікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 0-28. Прыметнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыметнікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 29 Апрель 2024, 17:11

Практыкаванне № 259-1

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Абгрунтуйце сваю думку. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай.

Ах, гэта мележаўская ўсмешка!

Прыязная, іранічная, загадкавая, сарамлівая, кплівая, цёплая, хітраватая, задумлівая, шматфарбная і шматзначная, але заўсёды чалавечная, неабразлівая.

Такой усмешкі ні ў кога не было — адразу і так многа таноў, паўтаноў, адценняў, як у той вясёлцы, што летнім днём перакідваецца праз ціхую задуменную Прыпяць.

Усмешка — водбліск душы. Пустая душа — пустая ўсмешка. У Мележа ўсмешка была таленавітая, шчырая. Яна сагравала прыязнасцю і тады, калі азмрачалася самотай...

Смех — разра..ка. Ён а..ключае чалавека хоць на імгненне ад напружанай працы мозг.. . Ды нават і тады, калі Мележ см..яўся ад ўсяе душы, з ягонага твар.. — во дзіва! — не знікала напружанасць думкі. Усмешка нібы па..крэслівала гэту напружанасць — можа, таму і была вінаватая, сарамлівая? — а думка надавала ёй закл..почаную сталасць (А. Асіпенка).

Якой вам уяўляецца мележаўская ўсмешка? Чаму аўтар сцвярджае, што «ўсмешка — водбліск душы»? Якія колеры вы падабралі б, каб ахарактарызаваць усмешку свайго сябра? Растлумачце чаму?
Спішыце апошні абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце пастаноўку знакаў прыпынку.
Значок “Творчае” Назавіце кантэкстуальныя сінонімы, якія дапамаглі аўтару апісаць усмешку Івана Мележа. Зрабіце камплімент блізкаму вам чалавеку, выкарыстаўшы названыя прыметнікі.
• Выпішыце з тэксту вытворныя абстрактныя назоўнікі, растлумачце, як яны ўтварыліся.

Практыкаванне № 259-2

Прачытайце беларускія жарты. Ці выклікаюць яны ў вас усмешку? Чаму?

І. — Іван, а як адрозніць сапраўднага пчаляра, які прадае натуральны мёд, ад жуліка, які прадае пад выглядам мёду падфарбаваны цукровы сіроп?

— Тут усё проста, Нічыпар! У жуліка твар хітры, а ў сапраўднага пчаляра — апухлы! (Беларускі гумар).

ІІ. У сталоўцы:

— Скажыце, а салата сённяшняя?

— Я вам больш скажу, яна яшчэ і заўтрашняя! (Беларускі гумар).

Дакажыце, што тэксты з’яўляюцца прыкладам дыялагічнага маўлення. Выкарыстанне якіх моўных сродкаў дазваляе стварыць гумарыстычны настрой?
Прыметнікі якіх разрадаў выкарыстоўваюцца ў тэксце? Якую ролю яны выконваюць?
• Вызначце тып кожнага сказа паводле будовы.

Практыкаванне № 259-3

Прачытайце табліцу. Вызначце ролю прыметнікаў у розных стылях.

 Складзіце апісанне расліны ў навуковым і мастацкім стылях. Прыметнікі якіх разрадаў вы выкарысталі?

Практыкаванне № 259-4

Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім прыклады якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Раскажыце пра іх граматычныя асаблівасці. З якой мэтай аўтар выкарыстоўвае прыметнікі ў тэксце?

Хведар і Сіваварон

Як і мае аднавяскоўцы, цімкаўцы ездзілі нарыхтоўваць сена на палескія балоты — за Вызну, Веску, Орлік і Малы Рожан.

Едучы з сенакосу цэлым абозам цераз палескія сёлы, яны весела перагукваліся, перагаворваліся з вазоў.

Палешукі любілі гэтыя відовішчы. У жыцці глухой лясной вёскім гэта была падзея — пабачыць чужых людзей, паслухаць мову, не зусім падобную да іх гаворкі.

Ловіцца кожнае слова. Нават простае імя здаецца дзіўным, рэжа слых сваёй незвычайнасцю.

— Сіваварон! Чуеш, Сіваварон, — у іх чалавека Хведарам завуць. Гы-гы-гы!

Хведарава імя смешнае для палешука, а тое, што ён — Сіваварон, дык гэта ж так і трэба (Паводле Васіля Віткі).

Утварыце і запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання ад прыметніка простае (імя).
• Складзіце схему сказа з другога абзаца.