§ 0-28. Прыметнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыметнікаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў

Практыкаванне № 259-2

Прачытайце беларускія жарты. Ці выклікаюць яны ў вас усмешку? Чаму?

І. — Іван, а як адрозніць сапраўднага пчаляра, які прадае натуральны мёд, ад жуліка, які прадае пад выглядам мёду падфарбаваны цукровы сіроп?

— Тут усё проста, Нічыпар! У жуліка твар хітры, а ў сапраўднага пчаляра — апухлы! (Беларускі гумар).

ІІ. У сталоўцы:

— Скажыце, а салата сённяшняя?

— Я вам больш скажу, яна яшчэ і заўтрашняя! (Беларускі гумар).

Дакажыце, што тэксты з’яўляюцца прыкладам дыялагічнага маўлення. Выкарыстанне якіх моўных сродкаў дазваляе стварыць гумарыстычны настрой?
Прыметнікі якіх разрадаў выкарыстоўваюцца ў тэксце? Якую ролю яны выконваюць?
• Вызначце тып кожнага сказа паводле будовы.