§ 21. Мясцовыя і дадатковыя выгляды

Дадатковыя выгляды.

Некаторыя элементы прадметаў праецыруюцца на асноўныя плоскасці праекцый са скажэннем формы і памераў (рыс. 59). Каб гэтага пазбегнуць, ужываюць дадатковую плоскасць праекцый, не паралельную асноўным (рыс. 60, а). Яе размяшчаюць паралельна той частцы прадмета, якая на асноўных плоскасцях адлюстроўваецца са скажэннем. Атрыманы на дадатковай плоскасці відарыс сумяшчаюць з асноўнай плоскасцю праекцый. Гэта і ёсць дадатковы выгляд (рыс. 60, б). Ён дае поўнае ўяўленне пра форму і памеры нахіленай часткі прадмета, паказанага на рыс. 60, а.

.

Дадатковы выгляд — відарыс, атрыманы праецыраваннем прадмета ці яго часткі на дадатковую плоскасць праекцый, не паралельную ніводнай з асноўных плоскасцей праекцый.

Вызначыце, у чым розніца паміж дадатковымі і мясцовымі выглядамі.