§ 21. Мясцовыя і дадатковыя выгляды
-
Дайце азначэнне паняцця «выгляд». Якія выгляды называюцца асноўнымі?
Як размяшчаюцца асноўныя выгляды на чарцяжах? Як правільна выбраць галоўны выгляд? -
Вы даведаецеся: для чаго служаць і ў якіх выпадках выкарыстоўваюць мясцовыя і дадатковыя выгляды, асаблівасці іх абазначэння.
- Вы навучыцеся: выконваць і абазначаць мясцовыя і дадатковыя выгляды.
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Чарчэнне. 10 клас |
Книга: | § 21. Мясцовыя і дадатковыя выгляды |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Воскресенье, 22 Декабрь 2024, 07:53 |
Мясцовыя выгляды
Для спрашчэння пабудовы прадмета на чарцяжы дастаткова паказаць толькі яго частку, якая ўдакладняе форму прадмета. У гэтым выпадку выкарыстоўваюць мясцовыя выгляды. Ужыванне мясцовага выгляду дае магчымасць паказаць на чарцяжы форму і памеры толькі асобных элементаў прадмета.
Мясцовы выгляд — адлюстраванне асобнага абмежаванага месца паверхні прадмета
Мясцовы выгляд атрымліваюць праецыраваннем на адну з асноўных плоскасцей праекцый. Відарыс мясцовага выгляду можа быць абмежаваны лініяй абрыву (рыс. 58, а), а калі відарыс адназначны, то дапускаецца адлюстроўваць толькі частку выгляду (рыс. 58, б).
Дадатковыя выгляды.
Некаторыя элементы прадметаў праецыруюцца на асноўныя плоскасці праекцый са скажэннем формы і памераў (рыс. 59). Каб гэтага пазбегнуць, ужываюць дадатковую плоскасць праекцый, не паралельную асноўным (рыс. 60, а). Яе размяшчаюць паралельна той частцы прадмета, якая на асноўных плоскасцях адлюстроўваецца са скажэннем. Атрыманы на дадатковай плоскасці відарыс сумяшчаюць з асноўнай плоскасцю праекцый. Гэта і ёсць дадатковы выгляд (рыс. 60, б). Ён дае поўнае ўяўленне пра форму і памеры нахіленай часткі прадмета, паказанага на рыс. 60, а.
.
Дадатковы выгляд — відарыс, атрыманы праецыраваннем прадмета ці яго часткі на дадатковую плоскасць праекцый, не паралельную ніводнай з асноўных плоскасцей праекцый.
Вызначыце, у чым розніца паміж дадатковымі і мясцовымі выглядамі.
Павернуты і разгорнуты выгляд
Абазначэнне выглядаў.
Мясцовыя і дадатковыя выгляды найбольш часта размяшчаюць у праекцыйнай сувязі з іншымі відарысамі на чарцяжы. У гэтым выпадку выгляды не абазначаюцца.
У іншых выпадках напрамак праецыравання, па якім атрымліваюць мясцовы і дадатковы выгляды, паказваецца стрэлкай каля адпаведнага відарыса.
Напрамак праецыравання (напрамак погляду), па якім атрымліваюць дадатковы выгляд, паказваюць стрэлкай.
|
Над стрэлкай і над атрыманым відарысам (выглядам) наносяць адну і тую ж вялікую літару рускага алфавіта. Літара заўсёды павінна быць вертыкальнай. Пры абазначэнні літара назначаецца ў алфавітным парадку па ўзрастанні (А, Б, В, Г і г. д.) (рыс. 61).
Дадатковы выгляд можна паварочваць, пры ўмове захавання становішча, прынятага для дадзенага прадмета на галоўным відарысе. Пры гэтым абазначэнне выгляду павінна быць дапоўнена графічным відарысам «Павернута» . Напрыклад, А .
Замацуем веды
1. Якія выгляды называюцца дадатковымі? Калі іх выкарыстоўваюць?
2. У якіх выпадках дадатковыя выгляды забяспечваюць надпісам і як яго наносяць?
3. Якія выгляды называюцца мясцовымі?
4. Знайдзіце памылкі, дапушчаныя на чарцяжы дэталі. Як неабходна абазначыць дадатковы выгляд А?
5. Якія выгляды называюцца дадатковымі? Калі іх выкарыстоўваюць?
6. У якіх выпадках дадатковыя выгляды забяспечваюць надпісам і як яго наносяць?
7. Якія выгляды называюцца мясцовымі?
8. Для чаго патрэбны разгорнутыя выгляды і як іх абазначаюць?