§ 19.1. Сячэнне геаметрычных цел праецыруючымі плоскасцямі

Сячэнне конуса плоскасцю

У залежнасці ад становішча сечнай плоскасці сячэнне конуса можа мець розную форму (рыс. 56.5).

Пабудова праекцый лініі сячэння прамога конуса плоскасцю, перпендыкулярнай франтальнай плоскасці V.  

Франтальная праекцыя сячэння конуса супадае з франтальнай праекцыяй Рv сечнай плоскасці Р. Гарызантальную і профільную праекцыі фігуры сячэння будуюць з дапамогай ліній сувязі.

Зададзены франтальная і профільная праекцыі (выгляды спераду і злева) усечанага конуса. 
1. Дабудоўваюць профільную праекцыю (выгляд злева) конуса (без усячэння) на перасячэнні ліній праекцыйнай сувязі.
2. Для пабудовы гарызантальнай праекцыі контуру фігуры сячэння аснову конуса дзеляць на роўныя часткі (у прыкладзе на дванаццаць). Праз пункты дзялення на гарызантальнай і франтальнай праекцыях праводзяць дапаможныя ўтваральныя.
3. На перасячэнні вертыкальных ліній сувязі, праведзеных з франтальных праекцый пунктаў, знаходзяць гарызантальныя праекцыі пунктаў лініі сячэння конуса. Атрыманыя гарызантальныя праекцыі пунктаў контуру сячэння злучаюць крывой.
4. На перасячэнні ліній сувязі гарызантальнай і франтальнай праекцый знаходзяць профільную праекцыю лініі сячэння конуса. Атрыманыя профільныя праекцыі пунктаў контуру сячэння злучаюць крывой.