§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы

Комплексны чарцёж.

На плоскасці V размяшчаецца франтальная праекцыя прадмета (выгляд спераду), на плоскасці H — гарызантальная праекцыя (выгляд зверху), на плоскасці W — профільная праекцыя прадмета (выгляд злева) (рыс. 49). Разгарнуўшы плоскасці праекцыі, атрымліваюць комплексны чарцёж (рыс. 50).

Комплексны чарцёж — відарыс прадмета на сумешчаных плоскасцях праекцый

Як вы лічыце, ці любы чарцёж можна назваць комплексным чарцяжом? Свой адказ абгрунтуйце.

Умоўнасці і спрашчэнні на чарцяжах. Для памяншэння колькасці відарысаў прадмета выкарыстоўваюць умоўныя знакі, пастаўленыя каля размернага ліку:

  • знак дыяметра ∅ абазначае цела вярчэння (рыс. а);
  • знак квадрата абазначае форму квадрата (рыс. б);
  • сімвал s (таўшчыня) замяняе другую праекцыю дэталі, якая мае форму паралелепіпеда (рыс. в).