§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы
- Што ўяўляе сабой праекцыйная сувязь? Апішыце алгарытм пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа прадмета.
-
Вы даведаецеся: што называецца выглядам чарцяжа, якая колькасць асноўных выглядаў і іх размяшчэнне на чарцяжы, што такое комплексны чарцёж.
-
Вы навучыцеся: правільна размяшчаць прадмет пры пабудове комплекснага чарцяжа, вызначаць неабходную колькасць выглядаў прадмета.
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Чарчэнне. 10 клас |
Книга: | § 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 21 Декабрь 2024, 20:52 |
Уступ
Выгляд — відарыс накіраванай да назіральніка бачнай часткі паверхні прадмета.
Выгляды чарцяжа.
Стрэлкамі А, Б, В паказаны напрамкі праецыравання. Выберыце той напрамак праецыравання, які павінен адпавядаць галоўнаму выгляду дэталі.
Памятайце! На чарцяжы выбіраецца мінімальная колькасць выглядаў відарысаў, аднак яна павінна быць дастатковай, каб даць поўнае і адназначнае ўяўленне пра знешнюю і ўнутраную форму прадмета.
Для выбару колькасці відарысаў неабходна мысленна падзяліць дэталь на складальныя яе простыя геаметрычныя целы: прызмы, піраміды, конусы, цыліндры і т. п. Пасля аналізу фоpмы дэталі неабходна вызначыць, якія відарысы неабходны для поўнай пеpадачы знешніх і ўнутpаных фоpм гэтай дэталі. Для большасці дэталей дастаткова выка-наць два ці тры выгляды.
Вызначыце, які кубік адпавядае разгортцы. |
Комплексны чарцёж.
Комплексны чарцёж — відарыс прадмета на сумешчаных плоскасцях праекцый
Як вы лічыце, ці любы чарцёж можна назваць комплексным чарцяжом? Свой адказ абгрунтуйце.
Умоўнасці і спрашчэнні на чарцяжах. Для памяншэння колькасці відарысаў прадмета выкарыстоўваюць умоўныя знакі, пастаўленыя каля размернага ліку:
- знак дыяметра ∅ абазначае цела вярчэння (рыс. а);
- знак квадрата абазначае форму квадрата (рыс. б);
- сімвал s (таўшчыня) замяняе другую праекцыю дэталі, якая мае форму паралелепіпеда (рыс. в).
Замацуем веды
1. Колькі існуе асноўных выглядаў чарцяжа?
2. Як называюцца выгляды чарцяжа і якое іх размяшчэнне?
3. Які відарыс на чарцяжы з’яўляецца галоўным выглядам (асноўным)? У якім становішчы адлюстроўваюць на ім прадмет адносна плоскасцей праекцый?
4. Што называюць комплексным чарцяжом? Як размяшчаюць праекцыі на комплексным чарцяжы?
5. Якія ўмоўныя абазначэнні пры нанясенні памераў памяншаюць колькасць відарысаў на чарцяжы?
Пытаннi i заданнi павышанай складанасцi
Вызначыце, колькі відарысаў неабходна для выяўлення формы дэталей. Растлумачце, якія ўмоўныя знакі вы будзеце выкарыстоўваць для скарачэння колькасці выглядаў.
Практычная работа № 7. Спосабы праецыравання
Разгледзьце рысунак і адкажыце на пытанні.
1. Як называюцца відарысы, якія абазначаны літарамі А, Б, В?
2. Як называюцца відарысы, якія абазначаны лічбамі 1—9?
3. Назавіце выгляды, якім адпавядаюць рысункі 1—9.
4. Вызначыце, якому відарысу прадмета (А, Б, В) адпавядае кожны выгляд (1—9).
5. Пералічыце дэталі, якія маюць нахіленыя грані.
6. Якое геаметрычнае цела ляжыць у аснове кожнай дэталі?