§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы

Выгляды чарцяжа.

Відарыс на франтальнай плоскасці праекцый прымаецца на чарцяжы ў якасці галоўнага. Галоўны выгляд павінен змяшчаць найбольшую інфармацыю пра прадмет, яго формы, памеры. Прадмет неабходна размяшчаць адносна франтальнай плоскасці праекцый так, каб відарыс на ёй даваў найбольш поўнае ўяўленне пра форму і памеры прадмета.
Стандарт ДАСТ 2.305-68 АСКД. Відарысы — выгляды, разрэзы, сячэнні вызначае шэсць асноўных выглядаў (рыс. 48).
1. Выгляд спераду (галоўны выгляд) — размяшчаецца на франтальнай плоскасці праекцый.
2. Выгляд зверху — на месцы гарызантальнай плоскасці.
3. Выгляд злева (на месцы профільнай плоскасці).
4. Выгляд справа.
5. Выгляд знізу.
6. Выгляд ззаду.

Назвы выглядаў залежаць ад таго, з якога боку разглядаюць прадмет пры праецыраванні. Асноўныя выгляды гэтак жа, як і праекцыі, размяшчаюцца ў праекцыйнай сувязі.

Стрэлкамі А, Б, В паказаны напрамкі праецыравання. Выберыце той напрамак праецыравання, які павінен адпавядаць галоўнаму выгляду дэталі.

Памятайце! На чарцяжы выбіраецца мінімальная колькасць выглядаў відарысаў, аднак яна павінна быць дастатковай, каб даць поўнае і адназначнае ўяўленне пра знешнюю і ўнутраную форму прадмета.
Для выбару колькасці відарысаў неабходна мысленна падзяліць дэталь на складальныя яе простыя геаметрычныя целы: прызмы, піраміды, конусы, цыліндры і т. п. Пасля аналізу фоpмы дэталі неабходна вызначыць, якія відарысы неабходны для поўнай пеpадачы знешніх і ўнутpаных фоpм гэтай дэталі. Для большасці дэталей дастаткова выка-наць два ці тры выгляды.

Вызначыце, які кубік адпавядае разгортцы.