§ 13. Прамавугольнае праецыраванне на тры плоскасці праекцый

Замацуем веды

1. Калі ўзнікае неабходнасць у праецыраванні дэталі на тры ўзаемна перпендыкулярныя праекцыі?
2. Як размешчаны адна адносна адной плоскасці праекцый?
3. На ваш погляд, якія памеры наносяць на франтальнай і профільнай праекцыях?
4. Растлумачце, якім чынам ажыццяўляецца на чарцяжы праекцыйная сувязь.
5. Раскрыйце алгарытм нанясення памераў на трохпраекцыйным чарцяжы.
6. Разгледзьце праекцыі пунктаў (рыс. а) і адкажыце на пытанні: колькі пунктаў адлюстравана на чарцяжы; які з пунктаў належыць франтальнай плоскасці праекцыі V; як размешчаны пункты А і D у прасторы; якія пункты роўнааддалены ад плоскасцей V і Н?
7. Выканайце чарцёж круга, размешчанага паралельна гарызантальнай плоскасці праекцыі.
8. Пабудуйце трохпраекцыйны чарцёж кубіка Рубіка (рыс. б).