§ 10. Спосабы пабудовы спалучэння

Замацуем веды

1. Што такое спалучэнне?
2. Назавіце асноўныя элементы спалучэння.
3. Пры якой умове пераход ад прамой лініі да акружнасці будзе плаўным?
4. Растлумачце, як знайсці пункт спалучэння.
5. Прааналізуйце графічны відарыс на рысунку а. Якія вiды спалучэнняў трэба правесці, каб выканаць гэты відарыс?
6. Выканайце чарцёж спінара (рыс. б), выкарыстоўваючы неабходныя геаметрычныя пабудовы. Памеры падбярыце самастойна.