§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Практыкаванне № 252-14
Прачытайце табліцу.
Якія назоўнікі мужчынскага і агульнага роду змяняюцца як рознаскланяльныя?
Ад чаго залежыць напісанне іх канчаткаў?
Змяненне назоунікаў мужчынскага і агульнага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я | ||||
Склон | Аснова на | |||
цвёрды | зацвярдзелы | г, к, х | мяккі | |
Н. | -а | -а | -а | -я |
мужчына, тата Слава, запявала Даніла |
прамоўца Miшa, лістаноша Валера |
дзядзька Саўка, цёзка Юрка |
дзядуля Коля, ціхоня Пеця |
|
Р. | -ы | -ы | -і | -і |
мужчыны, таты Славы, запявалы Данілы |
прамоўцы Мішы, лістаношы Валеры |
дзядзькі Саўкі, цёзкі Юркі |
дзядулі Колі, ціхоні Пеці |
|
Д. | -у | -у | -у | -ю |
мужчыну, тату Славу, запявалу Данілу |
прамоўцу Мішу, лістаношу Валеру |
дзядзьку Саўку, цёзку Юрку |
дзядулю Колю, ціхоню Пецю |
|
В. | -у | -у | -у | -ю |
мужчыну, тату Славу, запявалу Данілу |
прамоўцу Мішу, лістаношу Валеру |
дзядзьку Саўку, цёзку Юрку |
дзядулю Колю, ціхоню Пецю |
|
Т. | -ам | -ам | -ам | -ем |
мужчынам, татам Славам, запявалам Данілам |
прамоўцам Мішам, лістаношам Валерам |
дзядзькам Саўкам, цёзкам Юркам |
дзядулем Колем, ціхонем Пецем |
|
М. (пры) |
-е | -у | -у | -ю |
мужчыне, запявале Даніле, але: тату Славе |
прамоўцу Мішу, лістаношу Валеру |
дзядзьку Саўку, цёзку Юрку |
дзядулю Колю, ціхоню Пецю |