§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Правіла

Назоўнікі з асновай на г, к, х у давальным і месным склонах могуць медь канчаткі -е, -ы, -э: (на) дарозе, (у) гутарцы, (пры) майстрысе Вераніцы, (у) Сасноўцы, (на) руцэ, (па) шчацэ.

Канчатак маюць назоўнікі з асновай на [г] і [х], якія пры змяненні слова чаргуюцца з [з’] і [с]: (у) трывозе, (на) страсе, (у) біклазе, (на) блысе.

Ненаціскны канчатак і націскны канчатак маюць назоўнікі з асновай на [к], што чаргуецца з [ц]: (па) цялушцы, (пры) сястрычцы, (у) сукенцы, (у) Ветцы; (на) рацэ, (у) муцэ.

Канчаткі назоўнікаў 3-га скланення залежаць ад характару асновы.

У назоўным і вінавальным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 3-га скланення маюць нулявы канчатак. У родным, давальным і месным склонах яны маюць аднолькавыя канчаткі.
Назоўнікі з асновай на зацвярдзелы пішуцца з канчаткам ы: берагі Свіслачы, прьісвяціць Свіслачы, купацца ў Свіслачы, з асновай на мяккі і цвёрды губны — з канчаткам : надзеі моладзі, адрасаваць моладзі, на нашай моладзі.

У творным склоне назоўнікі ў залежнасці ад характару асновы маюць канчатак або : Свіслаччу, моладдзю. Пры гэтым канцавыя зычныя гукі асновы [л’, н’, з’, с’, дз’ с крышечкой, ц’, ч, ш] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца, што перадаецца на пісьме: рунню, соллю, ноччу.
У назоўніках, аснова якіх заканчваецца на б, р, ф, падаўжэння не адбываецца.
Раздзельнае вымаўленне цвёрдых гукаў і наступнага й на пісьме перадаецца пры дапамозе апострафа: Рабілі ўсё, каб пабрацімства паміж Сібір’ю і Беларуссю мацнела і шырылася (Паводле газеты «Звязда»).


Рознаскланяльныя назоўнікі

Рознаскланяльныя назоўнікі маюць канчаткі розных тыпаў скланення.

Назоўнікі імя, племя, стрэмя ва ўсіх ускосных склонах (акрамя вінавальнага) могуць ужывацца з суфіксам -ен-. У такім выпадку ў родным, давальным і месным склонах яны маюць канчатак , а ў творным — канчатак -ем (Р. імені, племені, срэмені; Т. іменем, племенем, стрэменем).
Калі назоўнікі імя, племя, стрэмя змяняюцца без суфікса -ен-, то маюць формы назоўнікаў ніякага роду першага скланення.
У множным ліку назоўнікі імя і стрэмя могуць ужывацца з суфіксам -ён- ці без яго (Н. імі і імёны, стрэмі і страмёны), а назоўнік племя ўжываецца толькі з суфіксам -ён- (Н. плямёны, Т. плямёнамі, М. пры плямёнах).

Пры змяненні назваў маладых істот, у тым ліку і назоўнікаў дзіця і немаўля, у родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку з’яўляецца суфікс -яц- (цяляці, мышаняці, дзіцяці, немаўляці).
Ва ўсіх склонах множнага ліку назвы маладых істот, акрамя назоўніка дзіця, ужываюцца з суфіксам -ят- (Н. цяляты, В. цялят, Т. цялятамі і г.д.).
Як назвы маладых істот змяняюцца назоўнікі свінчо, хлапчо, дзяўчо, прычым назоўнікі свінчо і дзяўчо не маюць формы множнага ліку.

Назоўнікі мужчынскага і агульнага роду (калі абазначаюць асоб мужчынскага полу) з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я змяняюцца як рознаскланяльныя.
У залежнасці ад тыпу асновы ў назоўным, родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі 1-га, а ў давальным, творным і месным — 2-га скланення.