Печатать книгуПечатать книгу

§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Напечатано:: Гость
Дата: Среда, 1 Май 2024, 04:33

Правіла

Назоўнікі з асновай на г, к, х у давальным і месным склонах могуць медь канчаткі -е, -ы, -э: (на) дарозе, (у) гутарцы, (пры) майстрысе Вераніцы, (у) Сасноўцы, (на) руцэ, (па) шчацэ.

Канчатак маюць назоўнікі з асновай на [г] і [х], якія пры змяненні слова чаргуюцца з [з’] і [с]: (у) трывозе, (на) страсе, (у) біклазе, (на) блысе.

Ненаціскны канчатак і націскны канчатак маюць назоўнікі з асновай на [к], што чаргуецца з [ц]: (па) цялушцы, (пры) сястрычцы, (у) сукенцы, (у) Ветцы; (на) рацэ, (у) муцэ.

Канчаткі назоўнікаў 3-га скланення залежаць ад характару асновы.

У назоўным і вінавальным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 3-га скланення маюць нулявы канчатак. У родным, давальным і месным склонах яны маюць аднолькавыя канчаткі.
Назоўнікі з асновай на зацвярдзелы пішуцца з канчаткам ы: берагі Свіслачы, прьісвяціць Свіслачы, купацца ў Свіслачы, з асновай на мяккі і цвёрды губны — з канчаткам : надзеі моладзі, адрасаваць моладзі, на нашай моладзі.

У творным склоне назоўнікі ў залежнасці ад характару асновы маюць канчатак або : Свіслаччу, моладдзю. Пры гэтым канцавыя зычныя гукі асновы [л’, н’, з’, с’, дз’ с крышечкой, ц’, ч, ш] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца, што перадаецца на пісьме: рунню, соллю, ноччу.
У назоўніках, аснова якіх заканчваецца на б, р, ф, падаўжэння не адбываецца.
Раздзельнае вымаўленне цвёрдых гукаў і наступнага й на пісьме перадаецца пры дапамозе апострафа: Рабілі ўсё, каб пабрацімства паміж Сібір’ю і Беларуссю мацнела і шырылася (Паводле газеты «Звязда»).


Рознаскланяльныя назоўнікі

Рознаскланяльныя назоўнікі маюць канчаткі розных тыпаў скланення.

Назоўнікі імя, племя, стрэмя ва ўсіх ускосных склонах (акрамя вінавальнага) могуць ужывацца з суфіксам -ен-. У такім выпадку ў родным, давальным і месным склонах яны маюць канчатак , а ў творным — канчатак -ем (Р. імені, племені, срэмені; Т. іменем, племенем, стрэменем).
Калі назоўнікі імя, племя, стрэмя змяняюцца без суфікса -ен-, то маюць формы назоўнікаў ніякага роду першага скланення.
У множным ліку назоўнікі імя і стрэмя могуць ужывацца з суфіксам -ён- ці без яго (Н. імі і імёны, стрэмі і страмёны), а назоўнік племя ўжываецца толькі з суфіксам -ён- (Н. плямёны, Т. плямёнамі, М. пры плямёнах).

Пры змяненні назваў маладых істот, у тым ліку і назоўнікаў дзіця і немаўля, у родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку з’яўляецца суфікс -яц- (цяляці, мышаняці, дзіцяці, немаўляці).
Ва ўсіх склонах множнага ліку назвы маладых істот, акрамя назоўніка дзіця, ужываюцца з суфіксам -ят- (Н. цяляты, В. цялят, Т. цялятамі і г.д.).
Як назвы маладых істот змяняюцца назоўнікі свінчо, хлапчо, дзяўчо, прычым назоўнікі свінчо і дзяўчо не маюць формы множнага ліку.

Назоўнікі мужчынскага і агульнага роду (калі абазначаюць асоб мужчынскага полу) з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я змяняюцца як рознаскланяльныя.
У залежнасці ад тыпу асновы ў назоўным, родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі 1-га, а ў давальным, творным і месным — 2-га скланення.

Практыкаванне № 252-1

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падзяліце тэкст на часткі і падбярыце да іх загалоўкі.

Пінскія багны вачыма легендарнай амерыканкі

«Людзі, якія пражываюць на водных шляхах, маюць адметны характар, які розніць іх ад жыхароў іншых мясцін. У якой частцы свету яны б ні знаходзіліся — індзейцы урасы з возера Ціцікака, абарыгены папірусавых зарасляў возера К’ёга, кітайцы з дэльты ракі Янцзы, галандцы з затапляльных польдараў* — ва ўсіх іх асаблівы лад жыцця» — так пачынаецца артыкул «Пінскія балоты», які ў 30-я гады мінулага стагоддзя з’явіўся ў заходнім друку.

Палес..кія нататкі в..домай ам..рыканскай вандроўніцы Луізы Арнер Бойд імя якой вядома ва ўсім свеце апублікавалі ў 1936 годзе на польскай н..мецкай францу..скай і адпаведна англійскай мовах але толькі ў 2016 годзе нарысы вы..шлі (па)беларуску.

Луіза Арнер Бойд у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя адкрыла свету Палессе. Праз сотні фотаздымкаў Новы Свет і Заходняя Еўропа ўбачылі край неабсяжных балот і незлічоных рэк ва ўсёй яго шматаблічнасці, самабытнасці і непаўторнасці. Навуковая спадчына вандроўніцы дае сучаснікам унікальную магчымасць скрозь таўшчыню падзей і часоў зірнуць на мінулую эпоху непрадузятым, напоўненым глыбокай сімпатыяй да простых жыхароў Палесся поглядам амерыканскай даследчыцы (Паводле П. Савіча).

Што вы ведаеце пра характар і культуру палешукоў?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце нескланяльныя назоўнікі? Вызначце іх род.
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку.
Размяркуйце назоўнікі з тэксту на групы паводле тыпаў скланення.
 Разгледзьце фотаздымак. Як называецца возера, пададзенае на ім. і дзе яно  знаходзіцца? Карыстаючыся матэрыялам з розных крыніц, раскажыце народнае паданне пра ўзнікненне яго назвы.

Практыкаванне № 252-2

Прачытайце табліцу.
Якія формы маюць назоўнікі жаночага роду ў давальным і месным склонах?

Канчаткі назоўнікаў 1-га скланення
Склон Аснова на
цвёрды зацвярдзелы г, к, х мяккі 
Н. камода,
парта,
Марына,
Зэльва
праца,
мяжа,
Вера,
Рэчыца
дарога,
лодка,
дачка,
Ірынка,
Ветка
бабуля,
Марыля,
песня,
Зося,
Нароўля
Д. / М.

( у ) камодзе,
( на ) парце,
( па ) Марыне,
( у ) Зэльве

( у ) працы,
( на ) мяжы,
( при ) Веры,
( у ) Рэчыцы

-е, -ы, -э

( на ) дарозе,
( у ) лодцы,
( пры ) дачцэ,
( па ) Ірынцы,
( у ) Ветцы

бабулі,
( па) Марылі,
( у ) песні,
( пры ) Зосі,
( у ) Нароўлі

Ці залежаць канчаткі назоўнікаў 1-га скланення ад адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, асабовасці / неасабовасці?
Прывядзіце прыклады назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га  скланення.

Практыкаванне № 252-3

Устанавіце адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі прыказкамі і прымаўкамі.
Раскрыйце сэнс кожнай з іх.
Якія вобразы народнай культуры закладзены ў гэтых творах?

Беларускія прыказкі Рускія прыказкі
1. Па (кропелька) — рэчка, па (травінка) — копка, а па (копка) — стог. а) За деревьями леса не видит.
2. I хітры ліс у (пастка) трапляе. б) Копейка рубль бережёт.
3. Языком у (Вільня), а (галава) за печчуф. в) И на старуху бывает проруха.
4. Па (хата) ходзіць, а дзвярэйм не знаходзіць. г) Где много слов, там мало дела.

Запішыце беларускія прыказкі, раскрываючы дужкі.
Вызначце, у якіх формах ужываюцца назоўнікі 1-га скланення, растлумачце напісанне канчаткаў.

Звярніце ўвагу!

Назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб жаночага полу, змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення: запявала Марына — запявале Марыне.

Назоўнікі мужчынскага роду і агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу, з націскнымі канчаткамі -а, -я змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення з адпаведнымі асновамі: старшына — старшыне, ляўша Кузьма — ляўшы Кузьме, нераўня Ілья — нераўні Ільі.

Назоўнікі мужчынскага роду і агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу, з ненаціскнымі канчаткамі скланяюцца як рознаскланяльныя, таму што ў назоўным, родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі 1-га, а ў давальным, творным і месным — 2-га скланення. У месным склоне адзіночнага ліку ў назоўніках мужчынскага і агульнага роду з асновай на цвёрды пішацца канчатак: ( пры ) сапраўдным мужчине, ( пры ) малайчыне Андрэю, ( пры ) непаседзе Алесю, але: ( пры ) тату.

Практыкаванне № 252-4

Запішыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў форму меснага склону адзіночнага ліку. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў.

Шустрая вавёрка, таленавіты Кандрат Крапіва, адчыненая фортка, старшыня камісіі, сірата Ільяф, адна панчоха, славутая цёзка, небяспечная муха цэцэ, новы суддзя, вялікая нагрузка, княжацкі слуга, самавучка Кацярына, хуткая дапамога, прытворны ханжа, паўнаводная рака.

З двума словазлучэннямі складзіце сказы.

Практыкаванне № 252-5

Разгледзьце схему Мінскага метрапалітэна. Запішыце па-беларуску назвы станцый, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення. Якія формы будуць мець гэтыя назвы ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку?
 
Складзіце маршрут для свайго сябра, які прыедзе з горада Рэчыцы на дзень адчыненых дзвярэй у Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і будзе дабірацца туды на метро.

Практыкаванне № 252-6

 Устанавіце адпаведнасць паміж графамі табліцы.
Вызначце, якія неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у (-ю).

Канчатак -у (-ю) у Р. скл. адзіночнага ліку маюдь назоўнікі, якія абазначаюць:
1) абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан а) пяску, брому, паркалю, ампіцыліну, гуляшу, пудынгу (выключэнне: хлеба, аўса, бітка, жаўтка, бялка, акрамя значэння ‘складанае арганічнае рэчыва’)
2) прасторавыя і часавыя паняцці б) капіталізму, дарвінізму, гуманізму
3) рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, тканіны, лекі некаторыя стравы в) усходу, краю, лесу, регламенту, тэрміну, але навуковага тэрміна (выключэнне: поўдзень — поўдня)
4) грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі і плыні г) фэсту, фестывалю, параду, мітынгу, турзлёту
5) розныя захворванні д) грыпу, апендыцыту, радыкуліту
б) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы е) этыкету, блакіту, гневу, перапісу, разліку
7) падзеі ў культурным і грамадскім жыцці ж) натоўпу, ажынніку, бэзу, саду, парку
8) зборныя прадметы, расліны і раслінныя масівы з) крыгаходу, марозу, сухавею, урагану, пажару

Якія назоўнікі 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-я)?
Складзіце табліцу «Канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку».

Практыкаванне № 252-7

Прачытайце. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.

1. І з гэтага жахлівага статк.. даносіўся голас караля Стаха (У.  Караткевіч).
2. Калі растваруся ў натоўпе, дзе твар.. твар не знаходзіць, аблічча маё адродзіць айчыннае слова (П. Макаль).
3. Галоўную небяспеку для экіпаж.. і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды (С. Далідовіч).
4. Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, як дрыжаць ад ветр.. зоркі нада мнойсн (М.  Багдановіч).
5. Не ведаючы тэорыі вольных вершаў, не чуючы нічога пра факт існавання авангардызм.., мама лісты мне пісала верлібрам* (Р. Барадулін).
6. Жывое ў вяках беларускае слова — народ.. душа і народ.. хвала (А. Бачыла).
7. Рыжым купалам трываліцца зара, туманым ўліваюцца ў разоры, хустку досвітк.. накідвае гара, маналог апошні шэпчуць зоры (В. Кустава).

 Растлумачце значэнне слова маналог.

Звярніце ўвагу!

У залежнасці ад значэння неадушаўлёныя назоўнікі 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку могуць мець канчаткі -а (-я) або -у ( ю): сядзець ля дуба, ясеня (асобныя дрэвы), але бочка з дубу, шафа з ясеню (матэрыял, з якога выраблены прадмет); сабралася шмат народу (значэнне зборнасці) і беларускага народа; на лузе шмат рамонку (сукупнасць прадметаў) і пялёсткі рамонка (адна кветка); у пачатку лістапада (назва месяца) і пачатак лістападу ў парку (ападанне лісця); чакаць каля пад’езда (уваход у будынак) і да ракі не было над'езду (дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць — пад’ехаць); геаграфічнага атласа і сукенка з атласу (матэрыял); тэніснага корта і  штаны з корту (тканіна); грашовага перавода і чакаць пераводу на новое месца працы.

Практыкаванне № 252-8

Прачытайце. Улічваючы значэнні выдзеленых назоўнікаў, запішыце іх у форме адзіночнага ліку роднага склону. Растлумачце правапіс канчаткаў.

I.   Гук — 1. Лінгвістычны тэрмін. 2. Ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам.

II. Перавод — 1. Дзеянне паводле дзеяслова пераводзіць — перавесці. 2. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе, праз плацёжныя сістэмы, з карткі на картку і інш.

III. Народ — 1. Насельніцтва якой-небудзь краіны, дзяржавы. 2. Сукупнасць людзей.

З адной парай слоў складзіце сказы.

Практыкаванне № 252-9

Прачытайце табліцу.
Ад чаго залежыць напісанне канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне адзіночнага ліку?

Канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне
Асабовыя назоўнікі мужчынскага роду
Аснова на
Склон цвёрды зацвярдзелы г, к, х мяккі 
М.
(у, на, на, пры)
сыне, браце, аграноме, дзедзе, прадзедзе, Вітаўце слесару, урачу, краўцу, дырэктару, Meлежу арнітолагу, спеваку, ёгу, конюху, рыбаку, Алегу князю, зяцю, іерэю, казначею, Алесю
М.
(у, на, на, пры)
дубе, планшэце, усходзе, бусле, (горадзе) Барысаве шалашы, каледжы, мундзіры, палацы, Нясвіжы стозе, моху, дзіку, кажусе і кажуху, Санкт-Пецярбургу ласі, акуні, цені, караваі, Моталі

Практыкаванне № 252-10

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Абгрунтуйце сваю думку.

Аматары цырка

Жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак здаўна любілі цыркавое мастацтва. У другой палове XIX стагоддзя гамяльчане за невялікую плату маглі пабачыць выступленні фокуснікаў, жанглёраў, вулічных акрабатаў. Першы будынак Гомельскага цырка быў невялікім. Там не было ацяплення, гледачы сядзелі на драўляных лаўках, а артысты туліліся ў фанерных пакойчыках.

Будынак цырка, узведзены ў 1926 годзе, меў залу на дзве тысячы месцаў. Шаноўную публіку запрашалі на прадстаўленне з прыгожага разнога балкончыка.

Гамяльчане былі аматар.. цыркавога мастацтва, таму прафесійныя артысты любілі тут працаваць. Магчыма, гэта прадвызначыла з’яўленне ў Гомел.. новага цырк.., адкрытага ў 1972 годзе. Сучасны цырк мае выгляд лятаючай талеркі — ён быў пабудаваны паводле тыпавога праект.., таму такія ж незвычайныя пабудовы ёсць яшчэ ў пяці гарад.. былога СССР.

У Гомельскім цырк.. выступала шмат знакамітых артыст.. . Адзін з іх — вядомы клоўн Карандаш (Міхаіл Румянцаў), які з’яўляўся перад гледач.. разам з сабакам Кляксам. Помнік легендарнаму клоўн.. сустракае сённяшніх наведвальнікаў цырк.. .

Гомель — адзін з самых маленькіх гарадоў былога СССР, якія маюць уласны стацыянарны цырк. Але дзякуючы зацікаўленай публіцы гэта ўстанова мае стабільна высокую акупальнасць (Паводле І. Зімневай).

Спішыце трэці і чацвёрты абзацы тэксту. Растлумачце напісанне канчаткаў назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.
Знайдзіце ў тэксце назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення. Запішыце іх у форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.
 Разгледзьце скульптуру вядомага клоўна каля Гомельскага цырка. Апішыце помнік. Сабака якой пароды быў яго верным сябрам? Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра клоўна Карандаша.

Практыкаванне № 252-11

Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў. Назавіце формы, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.

1. Ведаем, жывём занадта мала, каб напрыканцы не шкадаваць, што не ўсё, чым доля нас вітала, з (годнасць) мы ўмелі адвітаць (Н. Мацяш).
2. Над Белай (Русь) — белы бусел з даверам выпрастаў крыло (В. Лукша).
3. Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне (вечнасць) здаецца жыта (А. Пысін).
4. Ляцяць і ляцяць сняжынкі, спадаюць на ціхі дол. Чысцюткай-чысцюткай (бель) заслалі палі вакол (П. Броўка).
5. Гадае той аб (прышласць) далёкай, хто верыць у сучаснае душой (П. Глебка).
6. Напэўна, не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над (Свіслач) (Я. Колас).
7. А лепей з (моладзь) у паходы на рэкі, у лясы, сады (П. Панчанка).
8. Зямля і неба звязаны дажджамі. Мы з роднай вёскай — (памяць) навек (П. Панчанка).
9. Беларус якраз адрозніваецца (шчодрасць), заўсёднай (гатоўнасць) прыйсці на дапамогу ў бядзе (У. Караткевіч).

Практыкаванне № 252-12

Разгледзьце схему.
Паводле якога тыпу скланення змяняюцца назвы маладых істот?
У чым асаблівасць іх змянення?

Практыкаванне № 252-13

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.

Пра дзяцей ёсць вельмі добрая легенда. Жанчына некалі паскардзілася чараўніку, што рукі адвальваюцца: дзеці да году не ходзяць, цяляты, ягняты, жарабяты. Усіх на руках насі. Той узяўся дапамагчы. Кінуў цераз высокім плот жарабя — пабегла, цяля — таксама, ягня — і яно пабегла.

«Ну, — кажа. — Давай дзіця». Маці абурылася: «Эге, так я табе і дам дзіця цераз высокі плот кідаць». —  «Ну, то тады і насі…» (Паводле У.  Караткевіча).

Выпішыце з тэксту рознаскланяльныя назоўнікі. Раскажыце пра асаблівасці змянення назоўніка маці.
Праскланяйце адну назву маладой істоты і назоўнік дзіця ў адзіночным і множным ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
• Вызначце, як утварыліся дзеясловы загаднага ладу, што сустракаюцца ў тэксце.
 Якія вы ведаеце легенды, паданні, прытчы пра стаўленне маці да сваіх дзяцей? Раскажыце адну з іх.

Практыкаванне № 252-14

Прачытайце табліцу.
Якія назоўнікі мужчынскага і агульнага роду змяняюцца як рознаскланяльныя?
Ад чаго залежыць напісанне іх канчаткаў?

Змяненне назоунікаў мужчынскага і агульнага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я
Склон Аснова на
цвёрды зацвярдзелы г, к, х мяккі 
Н.
мужчына,
тата Слава,
запявала Даніла
прамоўца Miшa,
лістаноша Валера
дзядзька Саўка,
цёзка Юрка
дзядуля Коля,
ціхоня Пеця
Р.
мужчыны,
таты Славы,
запявалы Данілы
прамоўцы Мішы,
лістаношы Валеры
дзядзькі Саўкі,
цёзкі Юркі
дзядулі Колі,
ціхоні Пеці
Д.
мужчыну,
тату Славу,
запявалу Данілу
прамоўцу Мішу,
лістаношу Валеру
дзядзьку Саўку,
цёзку Юрку
дзядулю Колю,
ціхоню Пецю
В.
мужчыну,
тату Славу,
запявалу  Данілу
прамоўцу Мішу,
лістаношу Валеру
дзядзьку Саўку,
цёзку Юрку
дзядулю Колю,
ціхоню Пецю
Т. -ам -ам -ам -ем
мужчынам,
татам Славам,
запявалам Данілам
прамоўцам Мішам,
лістаношам Валерам
дзядзькам Саўкам,
цёзкам Юркам
дзядулем Колем,
ціхонем Пецем
М.
(пры)
мужчыне,
запявале Даніле,
але: тату Славе
прамоўцу Мішу,
лістаношу Валеру
дзядзьку Саўку,
цёзку Юрку
дзядулю Колю,
ціхоню Пецю

Практыкаванне № 252-15

Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі.
Растлумачце правапіс канчаткаў.
Ад чаго залежыць іх напісанне?

З (калега) Марыяй Дзмітрыеўнай, сумаваць па (Мікіта), быць сапраўдным (ханжа), адрасаваць (Кузьма) Чорнаму, пазычыць (Міша), з (плакса) сястрой, падараваць (сірата) Алегу, аб добрасумленнымс (суддзя), не давяраць (хвалько) Сцяпану, пазнаёміцца са (старшыня) Верай Уладзіміраўнай, пайсці за братам (Слава), ганарыцца (дзядуля), паабяцаць (стараста) Марылі, дараваць (Сеня), перад нястрыманым (Ілья), захапляцца (Янка Купала), за таленавітым (ляўша).

Значок “Слоўнік” Якое слова мае значэнне ‘прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік’?
 Якога чалавека вобразна называюць ляўшой?
Разгледзьце ілюстрацыю В. Г. Брытвіна да казкі М. Ляскова «Ляўша». Які эпізод адлюстраваны на малюнку?
Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра беларускага «ляўшу».

Практыкаванне № 252-16

Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі і ставячы назоўнікі ў форму роднага ці творнага склону множнага ліку. Назавіце назоўнікі, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.

Прынесці пяць (кілаграм), не заўважыць (селянін), купіць (банан), з палескіх (балота), каля новых (весніцы), ганарыцца (дзіця), многа (недакладнасць), з вялікімі (вочы), сарваць некалькі (памідор), не напоўніць (вядро), варэнне з (вішня), прытрымлівацца (норма), выехаць з (Калінкавічы), перад дзвюма (чвэрць), з курынымі (пяро).

Практыкаванне № 252-17

Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Вызначце сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Што ж без цябе, настаўнік? Хто ж без цябе, настаўнік? Ты, настаўнік, быў у Скарыны і ў Гарыбальдзі. Ты, настаўнік, быў у Герцэна і ў Каліноўскага, у Карскага і ў Паўлава.

Касманаўт Кавалёнак, калі вярнуўся на (З/з)ямлю з космас.., на першай хвіліне размовы з журналістам успомніў сваю школьную настаўніцу Людмілу Ермашэвіч. Свет (не)ведае азалоч..нага настаўніка, міл..янера. Свет ведае: н.. войны, н.. землетрасенні, (н..)якая прапаганда ці забарона (н..)колі (не)сатруць з пам..ці чалавецтва засве..чанай у л..гендзе здрады настаўнік.. . Вучань Іуда пакля..ся, што не здрадзіць настаўнік.., — а прадаў яго. Прадаў за тры..цаць срэбранікаў. Прадаў, а сам (на)векі ажаніўся з асін.. . (На)векі стаў сімвалам (н..)вернасці, здрады, прадажніцтва, (н..)людскасці. Чалавецтва, чалавечнасць далі вечную ац..нку, вын..слі вечную (н..)даравальнасць, вечны прысуд на ганьбаванне таго, хто здрадзіў настаўнік.. (Паводле Ф. Янкоўскага).

З якім пачуццём аўтар звяртаецца да настаўніка? Што вы ведаеце пра асоб, згаданых у тэксце?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце паўторы слоў настаўнік, вечны, прадаў і інш.?
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце свой выбар.
• Вызначце, якімі спосабамі ўтвораны словы чалавецтва, чалавечнасць, падбярыце да іх аднакаранёвыя.
Раскажыце, як змяняюцца ўласныя назвы з тэксту.
Праскланяйце прозвішчы вучняў вашага класа (або вашых сяброў, знаёмых), якія змяняюцца як уласны назоўнік Паўлаў. У чым асаблівасць скланення аманімічных такім прозвішчам назваў населеных пунктаў?
Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых у тэксце слоў.

Практыкаванне 252-18

Прачытайце. Дапоўніце табліцу неабходнымі формамі назоўнікаў. Раскажыце пра асаблівасці скланення прозвішчаў такога тыпу.

 Падрыхтуйце паведамленне пра сусветна вядомых асоб, якія маюць такія прозвішчы.

Практыкаванне № 252-19

Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак.

Калі чалавек імкнецца сур’ёзна і дасканала авалодаць вуснай беларускай мовай, яму варта ўслухоўвацца ў гучаннем кожнага слова, імкнуцца не толькі правільна вымавіць, зразумець лексічнае значэнне слова, яго сінанімічнасць, але і дакладна ўжыць гэта слова на патрэбным месцы ў сказе, словазлучэнні, вусным выказванні. Разам з тым сістэматычнае чытанне кніг і асобных твораў мастацкай літаратуры, часопісаў і газет дапаможа не толькі ў авалоданні роднай вуснай мовай, але і ў глыбокім пазнанні нацыянальнай культуры і гісторыі.сн

Варта набыць ці ўзяць у бібліятэцы неабходныя для працы кнігі і слоўнікі (арфаграфічны, тлумачальны, сінанімічны, фразеалагічны, перакладны, этымалагічны, крылатых слоў і выразаў). Можна выкарыстаць наступныя выданні: Янкоўскі Ф. М. «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы»; Шкраба І., Шкраба Р. «Крынічнае слова (беларускія прыказкі і прымаўкі)»; Санько З. «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем»; Гаўрош Н. В., Лепешаў І. Я., Янкоўскі Ф. М. «Фразеалагічны слоўнік»; Клышка М. К. «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў», Пазнякоў М. П. «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы»; Еўсіевіч Н. П., Кунцэвіч Н. П., Нікалаева В. М., Русак В. П. «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя», «Беларускі арфаграфічны слоўнік» пад рэдакцыяй. Лукашанца А. А. і іншыя. Таксама трэба чытаць творы вуснай народнай творчасці, беларускай літаратуры, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў (Паводле З. Куставай, В. Салаўёвай).

Якія іншыя слоўнікі вы параілі б для карыстання пры авалоданні беларускай мовай? Назавіце іх аўтараў.
Раскажыце пра асаблівасці змянення прозвішчаў аўтараў слоўнікаў з тэксту. Якія прозвішчы адносяцца да нескланяльных назоўнікаў?
 Карыстаючыся матэрыяламі сайта www.slounik.org і іншымі крыніцамі інфармацыі, падрыхтуйце паведамленне пра сучасныя граматычныя слоўнікі.