§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-14

Прачытайце табліцу.
Якія назоўнікі мужчынскага і агульнага роду змяняюцца як рознаскланяльныя?
Ад чаго залежыць напісанне іх канчаткаў?

Змяненне назоунікаў мужчынскага і агульнага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я
Склон Аснова на
цвёрды зацвярдзелы г, к, х мяккі 
Н.
мужчына,
тата Слава,
запявала Даніла
прамоўца Miшa,
лістаноша Валера
дзядзька Саўка,
цёзка Юрка
дзядуля Коля,
ціхоня Пеця
Р.
мужчыны,
таты Славы,
запявалы Данілы
прамоўцы Мішы,
лістаношы Валеры
дзядзькі Саўкі,
цёзкі Юркі
дзядулі Колі,
ціхоні Пеці
Д.
мужчыну,
тату Славу,
запявалу Данілу
прамоўцу Мішу,
лістаношу Валеру
дзядзьку Саўку,
цёзку Юрку
дзядулю Колю,
ціхоню Пецю
В.
мужчыну,
тату Славу,
запявалу  Данілу
прамоўцу Мішу,
лістаношу Валеру
дзядзьку Саўку,
цёзку Юрку
дзядулю Колю,
ціхоню Пецю
Т. -ам -ам -ам -ем
мужчынам,
татам Славам,
запявалам Данілам
прамоўцам Мішам,
лістаношам Валерам
дзядзькам Саўкам,
цёзкам Юркам
дзядулем Колем,
ціхонем Пецем
М.
(пры)
мужчыне,
запявале Даніле,
але: тату Славе
прамоўцу Мішу,
лістаношу Валеру
дзядзьку Саўку,
цёзку Юрку
дзядулю Колю,
ціхоню Пецю