§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-17

Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Вызначце сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Што ж без цябе, настаўнік? Хто ж без цябе, настаўнік? Ты, настаўнік, быў у Скарыны і ў Гарыбальдзі. Ты, настаўнік, быў у Герцэна і ў Каліноўскага, у Карскага і ў Паўлава.

Касманаўт Кавалёнак, калі вярнуўся на (З/з)ямлю з космас.., на першай хвіліне размовы з журналістам успомніў сваю школьную настаўніцу Людмілу Ермашэвіч. Свет (не)ведае азалоч..нага настаўніка, міл..янера. Свет ведае: н.. войны, н.. землетрасенні, (н..)якая прапаганда ці забарона (н..)колі (не)сатруць з пам..ці чалавецтва засве..чанай у л..гендзе здрады настаўнік.. . Вучань Іуда пакля..ся, што не здрадзіць настаўнік.., — а прадаў яго. Прадаў за тры..цаць срэбранікаў. Прадаў, а сам (на)векі ажаніўся з асін.. . (На)векі стаў сімвалам (н..)вернасці, здрады, прадажніцтва, (н..)людскасці. Чалавецтва, чалавечнасць далі вечную ац..нку, вын..слі вечную (н..)даравальнасць, вечны прысуд на ганьбаванне таго, хто здрадзіў настаўнік.. (Паводле Ф. Янкоўскага).

З якім пачуццём аўтар звяртаецца да настаўніка? Што вы ведаеце пра асоб, згаданых у тэксце?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце паўторы слоў настаўнік, вечны, прадаў і інш.?
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце свой выбар.
• Вызначце, якімі спосабамі ўтвораны словы чалавецтва, чалавечнасць, падбярыце да іх аднакаранёвыя.
Раскажыце, як змяняюцца ўласныя назвы з тэксту.
Праскланяйце прозвішчы вучняў вашага класа (або вашых сяброў, знаёмых), якія змяняюцца як уласны назоўнік Паўлаў. У чым асаблівасць скланення аманімічных такім прозвішчам назваў населеных пунктаў?
Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых у тэксце слоў.