§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-13

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.

Пра дзяцей ёсць вельмі добрая легенда. Жанчына некалі паскардзілася чараўніку, што рукі адвальваюцца: дзеці да году не ходзяць, цяляты, ягняты, жарабяты. Усіх на руках насі. Той узяўся дапамагчы. Кінуў цераз высокім плот жарабя — пабегла, цяля — таксама, ягня — і яно пабегла.

«Ну, — кажа. — Давай дзіця». Маці абурылася: «Эге, так я табе і дам дзіця цераз высокі плот кідаць». —  «Ну, то тады і насі…» (Паводле У.  Караткевіча).

Выпішыце з тэксту рознаскланяльныя назоўнікі. Раскажыце пра асаблівасці змянення назоўніка маці.
Праскланяйце адну назву маладой істоты і назоўнік дзіця ў адзіночным і множным ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
• Вызначце, як утварыліся дзеясловы загаднага ладу, што сустракаюцца ў тэксце.
 Якія вы ведаеце легенды, паданні, прытчы пра стаўленне маці да сваіх дзяцей? Раскажыце адну з іх.