§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-11

Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў. Назавіце формы, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.

1. Ведаем, жывём занадта мала, каб напрыканцы не шкадаваць, што не ўсё, чым доля нас вітала, з (годнасць) мы ўмелі адвітаць (Н. Мацяш).
2. Над Белай (Русь) — белы бусел з даверам выпрастаў крыло (В. Лукша).
3. Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне (вечнасць) здаецца жыта (А. Пысін).
4. Ляцяць і ляцяць сняжынкі, спадаюць на ціхі дол. Чысцюткай-чысцюткай (бель) заслалі палі вакол (П. Броўка).
5. Гадае той аб (прышласць) далёкай, хто верыць у сучаснае душой (П. Глебка).
6. Напэўна, не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над (Свіслач) (Я. Колас).
7. А лепей з (моладзь) у паходы на рэкі, у лясы, сады (П. Панчанка).
8. Зямля і неба звязаны дажджамі. Мы з роднай вёскай — (памяць) навек (П. Панчанка).
9. Беларус якраз адрозніваецца (шчодрасць), заўсёднай (гатоўнасць) прыйсці на дапамогу ў бядзе (У. Караткевіч).