§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-8

Прачытайце. Улічваючы значэнні выдзеленых назоўнікаў, запішыце іх у форме адзіночнага ліку роднага склону. Растлумачце правапіс канчаткаў.

I.   Гук — 1. Лінгвістычны тэрмін. 2. Ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам.

II. Перавод — 1. Дзеянне паводле дзеяслова пераводзіць — перавесці. 2. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе, праз плацёжныя сістэмы, з карткі на картку і інш.

III. Народ — 1. Насельніцтва якой-небудзь краіны, дзяржавы. 2. Сукупнасць людзей.

З адной парай слоў складзіце сказы.