§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-6

 Устанавіце адпаведнасць паміж графамі табліцы.
Вызначце, якія неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у (-ю).

Канчатак -у (-ю) у Р. скл. адзіночнага ліку маюдь назоўнікі, якія абазначаюць:
1) абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан а) пяску, брому, паркалю, ампіцыліну, гуляшу, пудынгу (выключэнне: хлеба, аўса, бітка, жаўтка, бялка, акрамя значэння ‘складанае арганічнае рэчыва’)
2) прасторавыя і часавыя паняцці б) капіталізму, дарвінізму, гуманізму
3) рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, тканіны, лекі некаторыя стравы в) усходу, краю, лесу, регламенту, тэрміну, але навуковага тэрміна (выключэнне: поўдзень — поўдня)
4) грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі і плыні г) фэсту, фестывалю, параду, мітынгу, турзлёту
5) розныя захворванні д) грыпу, апендыцыту, радыкуліту
б) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы е) этыкету, блакіту, гневу, перапісу, разліку
7) падзеі ў культурным і грамадскім жыцці ж) натоўпу, ажынніку, бэзу, саду, парку
8) зборныя прадметы, расліны і раслінныя масівы з) крыгаходу, марозу, сухавею, урагану, пажару

Якія назоўнікі 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-я)?
Складзіце табліцу «Канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку».