§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Практыкаванне № 252-2
Прачытайце табліцу.
Якія формы маюць назоўнікі жаночага роду ў давальным і месным склонах?
Канчаткі назоўнікаў 1-га скланення | ||||
Склон | Аснова на | |||
цвёрды | зацвярдзелы | г, к, х | мяккі | |
Н. | камода, -а парта, Марына, Зэльва |
праца, -а мяжа, Вера, Рэчыца |
дарога, -а лодка, дачка, Ірынка, Ветка |
бабуля, -я Марыля, песня, Зося, Нароўля |
Д. / М. |
-е ( у ) камодзе,( на ) парце, ( па ) Марыне, ( у ) Зэльве |
-ы ( у ) працы,( на ) мяжы, ( при ) Веры, ( у ) Рэчыцы |
-е, -ы, -э ( на ) дарозе,( у ) лодцы, ( пры ) дачцэ, ( па ) Ірынцы, ( у ) Ветцы |
-і бабулі,( па) Марылі, ( у ) песні, ( пры ) Зосі, ( у ) Нароўлі |
Ці залежаць канчаткі назоўнікаў 1-га скланення ад адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, асабовасці / неасабовасці?
Прывядзіце прыклады назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення.