§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Практыкаванне № 252-2

Прачытайце табліцу.
Якія формы маюць назоўнікі жаночага роду ў давальным і месным склонах?

Канчаткі назоўнікаў 1-га скланення
Склон Аснова на
цвёрды зацвярдзелы г, к, х мяккі 
Н. камода,
парта,
Марына,
Зэльва
праца,
мяжа,
Вера,
Рэчыца
дарога,
лодка,
дачка,
Ірынка,
Ветка
бабуля,
Марыля,
песня,
Зося,
Нароўля
Д. / М.

( у ) камодзе,
( на ) парце,
( па ) Марыне,
( у ) Зэльве

( у ) працы,
( на ) мяжы,
( при ) Веры,
( у ) Рэчыцы

-е, -ы, -э

( на ) дарозе,
( у ) лодцы,
( пры ) дачцэ,
( па ) Ірынцы,
( у ) Ветцы

бабулі,
( па) Марылі,
( у ) песні,
( пры ) Зосі,
( у ) Нароўлі

Ці залежаць канчаткі назоўнікаў 1-га скланення ад адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, асабовасці / неасабовасці?
Прывядзіце прыклады назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га  скланення.