§ 1-27. Катэгорыя роду і ліку назоўнікаў
Практыкаванне 245-1
Прачытайце табліцу.
Раскажыце пра катэгорыю роду назоўнікаў у беларускай мове.
Марфалагічнае выражэнне роду назоўнікаў | |
---|---|
Мужчынскі род | Марфалагічнае выражэнне роду назоўнікаў ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы канчаткаў слова ў адзіночным ліку. Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак, а ў родным склоне ўжываюцца з канчаткамі -у (-ю) ці -а(-я): город — города, багет — багета, коваль — каваля, Васіль — Васіля, Лоеў — Лоева, попел — попелу, аптымізм — аптымізму, алей — алею. Як назоўнікі мужчынскага роду кваліфікуюцца назвы асоб мужчынскага полу з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне і з канчаткамі -і (-ы) у родным склоне адзіночнага ліку: бацька — бацькі, дзядуля — дзядулі, тaтa — таты, тамада — тамады, старшына — старшины, Ілъя — Ільі, Міша — Мішы. Мужчынскі род маюць назоўнікі, у якія перайпілі прыметнікі і дзеепрыметнікі. У назоўным склоне такія словы заканчваюцца на -ы , а ў родным — на -ага (-ога): дзяжурны — дзяжурнага, стары — старого, поранены — параненага, вартавы — вартавога. Да мужчынскага роду адносяцца і прозвішчы асоб мужчынскага паду: Сержпутоўскі, Ігнатоўскі, Агінскі. |
Жаночы род | Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчаткі -і (-ы), а ў творным -ай (-яй) ці -ой (-ей): елка — елкі, елкай, бабуля — бабулі, бабуляй, Вера — Веры, Верой, Зося — Зосі, Зосяй, вясна — вясны, вясной, зямля — зямлі, зямлёй, Нароўля — Нароўлі, Нароўляй, Ветка — Всткі, Веткой. Жаночы род уласцівы назоўнікам, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным — канчаткі -і (-ы): радасць — радасці, гладзь — гладзі, печ — печы, Нарач — Нарачы, Гарынь — Гарыні. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія ўтварыліся шляхам пераходу ў іх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з канчаткамі ў назоўным -ая (-яя), а ў родным — з канчаткамі -ай, -ой: молодая — молодой, прыёмная — приёмной, ардынатарская — ардынатарскай, дыспетчарская — дыспетчарскай. Жаночы род маюць прозвішчы асоб жаночага полу: Пятроўская, Язерская, Садоўская. |
Ніякі род | Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца восем слоў на -мя: полымя, семя, імя, племя і інш., а таксама назоўнікі з канчаткамі -а, -о, -е, -ё у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчаткі -а (-я): возера — возера, сяло — сяла, шчасце — шчасця, адчуванне — адчування, забыццё — забыцця, Дзятлава —Дзятлава, Беразіно — Беразіна. Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца назвы маладых істот з канчаткамі -я (-ё) у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя назоўнікі ў родным склоне ўжываюцца з канчаткам -і: цяля (ё) — цяляці, ягня (-ё) — ягняці, жураўляня (-ё) — жураўляняці. Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца назоўнікі, утвораныя шляхам пераходу ў іх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з канчаткамі -ае (-ое) у назоўным склоне адзіночнага ліку (салодкае, мінулае, цудоўнае, заліўное), а таксама тапанімічныя назвы з такімі ж канчаткамі: Красное, Доўгае, Негарэлае. Заўвага. Аднак не заўсёды можна вызначыць род паводле фармальнага паказчыка, таму што, напрыклад, канчатак -а (-я) у форме адзіночнага ліку могуць мець назоўнікі мужчынскага (бацька, старшыня), жаночага (вясна, матуля) і ніякага (возера, цяля) роду. Найболын докладным з’яўляецца вызначэнне роду сінтаксічна — паводле граматычных характарыстык слоў, з якімі назоўнікі звязаны ў сказе. |