Печатать книгуПечатать книгу

§ 1-27. Катэгорыя роду і ліку назоўнікаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 1-27. Катэгорыя роду і ліку назоўнікаў
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 15:55

Правіла

Лік назоўнікаў

Большасць назоўнікаў беларускай мовы мае формы адзіночнага і множнага ліку: дрэва — дрэвы, звер — звяры.
Аднак ёсць назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках і маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку.

Форму толькі адзіночнага ліку маюць:
а) рэчыўныя назоўнікі: золата, алей, рыс, чарніла, ячмень, кісель;
б) зборныя назоўнікі: лістота, моладзь, бярвенне, звяр’ё;
в) большасць абстрактных назоўнікаў: адраджэнне, клопат, глыбіня, смех, здзіўленне, ветлівасць, калектывізм, мараль;
г) большасць уласных назоўнікаў: Паліна Кавалевіч, Вольга Корбут, Слуцк, Нарач, Днепр, Еўропа, Сатурн.

Форму толькі множнага ліку маюць:
а) назоўнікі, якія абазначаюць састаўныя і парныя прадметы: акуляры, вароты, шорты, дзверы, сані, вусны, нары, шашкі, куранты;
б) назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць чаго-небудзь як мноства, са значэннем зборнасці: грошы, бацькі, джунглі, фінансы, мемуары;
в) назоўнікі з агульным рэчыўным значэннем: дровы, крупы, буякі, кансервы, духі́, прысмакі;
г)  назоўнікі, што абазначаюць адрэзкі часу, звычаі, святы, гульні: выбары, канікулы, суткі, дажынкі, Каляды, хованкі;
д) некаторыя геаграфічныя назвы: Карпаты, Анды, Смалявічы, Баранавічы;
е) назоўнікі, якія з’яўляюцца спецыяльнымі тэрмінамі: млекакормячыя, азімыя, сутачныя.

Практыкаванне 240-1

Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення, назавіце часткі, якія адпавядаюць яго тыповай кампазіцыйнай схеме. Прывядзіце прыклады слоў, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Якую ролю яны адыгрываюць у тэксце?

Міласэрнасць

Гэта слова нарадзілася са спалучэння слоў мілае і сэрца. Гучыць вельмі прыгожа: мілае сэрца. У каго яно бывае? Чым адрозніваюцца міласэрныя людзі ад іншых?

Перш за ўсё, гэта добрыя людзі. Яны не толькі ніколі не пакрыўдзяць чалавека і жывёлу, але і дапамогуць тым, хто мае патрэбу ў іх дапамозем.

Па-другое, гэтыя людзі ўмеюць спачуваць, суперажываць іншым, гэта значыць яны могуць адчуваць боль і радасцьм другога, яго страх, адзіноту.

Па-трэцяе, гэтыя людзі не вохкаюць і ахкаюць, калі з кім-небудзь здарылася бяда, а дзейнічаюць: дапамагаюць усім, чым могуць.

У час стыхійных бедстваў і катастроф міласэрныя людзі першымі прыходзяць на дапамогу пацярпелым.сн Гэта яны дапамагаюць выцягваць людзей з-пад руін дамоў. Яны аддаюць свае грошы, каб накарміць галодных, вылечыць хворых, падтрымаць сла́бых.

У іх чулае сэрца, яны вельмі любяць людзей (Паводле дапаможніка «Чалавек і свет»).

Назавіце словы з тэксту якія з’яўляюцца прыкладамі пераходу слоў з адной часціны мовы ў іншую.
Якія дабрачынныя фонды дзейнічаюць у Беларусі?

Практыкаванне 245-1

Прачытайце табліцу.
Раскажыце пра катэгорыю роду назоўнікаў у беларускай мове.

Марфалагічнае выражэнне роду назоўнікаў

Мужчынскі род Марфалагічнае выражэнне роду назоўнікаў ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы канчаткаў слова ў адзіночным ліку.
Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак, а ў родным склоне ўжываюцца з канчаткамі -у (-ю) ці -а(-я): город — города, багет — багета, коваль — каваля, Васіль — Васіля, Лоеў — Лоева, попел — попелу, аптымізм — аптымізму, алей — алею.
Як назоўнікі мужчынскага роду кваліфікуюцца назвы асоб мужчынскага полу з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне і з канчаткамі -і (-ы) у родным склоне адзіночнага ліку: бацька — бацькі, дзядуля — дзядулі, тaтa — таты, тамада — тамады, старшына — старшины, Ілъя — Ільі, Міша — Мішы.
Мужчынскі род маюць назоўнікі, у якія перайпілі прыметнікі і дзеепрыметнікі. У назоўным склоне такія словы заканчваюцца на , а ў родным — на -ага (-ога): дзяжурны — дзяжурнага, стары — старого, поранены — параненага, вартавы — вартавога.
Да мужчынскага роду адносяцца і прозвішчы асоб мужчынскага паду: Сержпутоўскі, Ігнатоўскі, Агінскі.
Жаночы род Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчаткі -і (-ы), а ў творным -ай (-яй) ці -ой (-ей): елка — елкі, елкай, бабуля — бабулі, бабуляй, Вера — Веры, Верой, Зося — Зосі, Зосяй, вясна — вясны, вясной, зямля — зямлі, зямлёй, Нароўля — Нароўлі, Нароўляй, Ветка — Всткі, Веткой.
Жаночы род уласцівы назоўнікам, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным — канчаткі -і (-ы): радасць — радасці, гладзь — гладзі, печ — печы, Нарач — Нарачы, Гарынь — Гарыні.
Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія ўтварыліся шляхам пераходу ў іх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з канчаткамі ў назоўным -ая (-яя), а ў родным — з канчаткамі -ай, -ой: молодая — молодой, прыёмная — приёмной, ардынатарская — ардынатарскай, дыспетчарская — дыспетчарскай.
Жаночы род маюць прозвішчы асоб жаночага полу: Пятроўская, Язерская, Садоўская.
Ніякі род Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца восем слоў на -мя: полымя, семя, імя, племя і інш., а таксама назоўнікі з канчаткамі -а, -о, -е, -ё у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчаткі -а (-я): возера — возера, сяло — сяла, шчасце — шчасця, адчуванне — адчування, забыццё — забыцця, Дзятлава —Дзятлава, Беразіно — Беразіна.
Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца назвы маладых істот з канчаткамі -я (-ё) у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя назоўнікі ў родным склоне ўжываюцца з канчаткам : цяля (ё) — цяляці, ягня (-ё) — ягняці, жураўляня (-ё) — жураўляняці.
Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца назоўнікі, утвораныя шляхам пераходу ў іх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з канчаткамі -ае (-ое) у назоўным склоне адзіночнага ліку (салодкае, мінулае, цудоўнае, заліўное), а таксама тапанімічныя назвы з такімі ж канчаткамі: Красное, Доўгае, Негарэлае.
Заўвага. Аднак не заўсёды можна вызначыць род паводле фармальнага паказчыка, таму што, напрыклад, канчатак -а (-я) у форме адзіночнага ліку могуць мець назоўнікі мужчынскага (бацька, старшыня), жаночага (вясна, матуля) і ніякага (возера, цяля) роду. Найболын докладным з’яўляецца вызначэнне роду сінтаксічна — паводле граматычных характарыстык слоў, з якімі назоўнікі звязаны ў сказе.

Практыкаванне 245-2

Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі, словазлучэнні запішыце, абазначце род назоўнікаў.

Дняпро, беларучка, вермішэль, галлё, Іванаўская, сялянства, семя, сяржант, хадайніцтва, Свіцязь, запіс, ткачыха,  Гродна, Сянно, нацыянальнасць, дзяўчо, Кавалёў, вуаль, пыляня, Пятро, Мексіка, Пятровіцкае, Сэрвач, даліна, Шклоў, прысак, сарціроўшчык.

Практыкаванне 246

Размяркуйце назоўнікі па групах у залежнасці ад родавай прыналежнасці.

Мужчынскі род Жаночы род Ніякі род Агульны род Род не вызначаецца
1 2 3 4 5

Баль, вермішэль, Кітай, Ягор, вогнішча, нявеста, валяр’ян, радно, гусяціна, грошы, подпіс, задавака, пажарышча, плакса, чаканне, камода, шэрань, шынель, сірата, Івацэвічы, дамішча, асвета, хлап­чанё, макарона, Анды, салата, немаўля, какава (напой), лебедзь, пе­даль, блізняты.

З трыма назоўнікамі складзіце сказы.

Практыкаванне 247

Прачытайце тэкст. Вызначце сродкі сувязі сказаў.

Верхні слой бярозавай кары называецца бяроста. На ёй нашы продкі пісалі, ёю крылі стрэхі. Сшытыя працавітымі рукамі кавалкі бяросты служылі ёмістасцямі для сыпучых і вадкіх прадуктаў. Бяроста ўтрымлівае кампаненты серабра, таму добра загойвае раны, а ў берасцяных вырабах малако доўга не пракісае.сн Для нашых продкаў нарыхтоўкам бяросты, якая адбывалася толькі ў маі ці чэрвені, не з’яўлялася вялікай мукай. У гэты час бяроста была эластычная і лёгка аддзялялася ад ствала бярозы (Паводле А. Коршак).

Якія вырабы з бяросты стваралі нашы продкі?
Вызначце род назоўнікаў, ужытых у тэксце. Якія з іх ужываюцца ў форме толькі адзіночнага ліку?
• Да слова бяроста падбярыце аднакаранёвае з тэксту. Як яно ўтварылася?
Запішыце назоўнікі 1-га скланення ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Растлумачце напісанне канчаткаў.

Практыкаванне 248

Запоўніце пропускі ў табліцы беларускімі словамі.
Якія словаўтваральныя сродкі паказваюць на род вытворных слоў?

Несупадзенне роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
руская мова беларуская мова
ж. р. гвоздика, боль, насыпь м. р. ...
н. р. яблоко, чудо, стадо м. р. ...
м. р. жираф, мазут, цикорий ж. р. ...
н. р. творчество, растение, название ж. р. ...
м. р. совёнок, шов, свет н. р. ...
ж. р. жизнь, среда, ботва н. р. ...

З трыма назоўнікамі розных родаў складзіце сказы.

Практыкаванне 249

Перакладзіце на беларускую мову.

Старая мельница, молодой клевер, фарфоровая посуда, белая сирень, неправильная дробь, большая щука, алая гвоздика, личная подпись, неровный шов, высокая валериана, солдатская шинель, маленький цыплёнок, продажа квартиры, кислый щавель, древняя рукопись.

Звярніце ўвагу!

У беларускай і рускай мовах існуюць назоўнікі, якія адрозніваюцца складам слова ці асаблівасцямі словаўтварэння, што прыводзіць да адрозненняў у родзе:

  • у беларускай мове да мужчынскага, а ў рускай да жаночага адносяцца: гваздзік — гвоздика, шчупак — щука і інш.;
  • у беларускай мове мужчынскі, а ў рускай ніякі род маюць назоўнікі: яблык — яблоко, цуд — чудо і інш.;
  • у беларускай мове да жаночага, а ў рускай да ніякага роду адносяцца назоўнікі рабрына — ребро, электрычнасць — электричество, назва — название, творчасць — творчество і інш.;
  • у беларускай мове ніякі, а ў рускай мове мужчынскі род маюць назоўнікі зубраня — зубрёнок, святло — свет, шво — шов і інш.;
  • у беларускай мове да ніякага, а ў рускай да жаночага роду адносяцца назоўнікі шнураванне — шнуровка, бацвінне — ботва, жыццё — жизнь, асяроддзе — среда, адзенне — одежда і інш.

У беларускай і рускай мовах ёсць лексічныя адзінкі, якія ў адной з моў маюць два адпаведнікі: беларуск. ж. р. роднасць — руск. ж. р. родственность і н. р. родство. 

Практыкаванне 250

 Прачытайце тэкст.
Загаловак перадае тэму ці асноўную дум­ку?
Да якога стылю і жанру адносіцца тэкст?

Уроки безопасности для подростков

Каждый раз, включая компьютер, телевизор, утюг, помните, что эти бытовые приборы не только ваши помощники. Это электро­обору­дование, которое может быть опасным, если неправильно его эксплуатировать. Основными причинами возгорания от электричества являются короткое замыкание электрического тока и перегрузка электропроводов. Признаками тления или горения электропроводов являются потемнение изоляции, запах горящей резины или пластмассы, искрение. Обнаружив их, следует немедленно обесточить электроприбор, набросить на него плотную ткань, чтобы прекратить доступ кислорода к очагу возгорания, и позвонить по телефону 101 или 112. Тушить водой электроприборы или находящуюся под током электропроводку опасно для жизни. От вашего поведения зависят ваша жизнь и жизнь ваших близких.

Чтобы избежать пожаров от электричества, запрещается:

  • включать одновременно в розетку несколько электроприборов (чайник, утюг, электрообогреватель и т. д.);
  • заклеивать электропроводку обоями, подрезать щипцами или ножницами, подвешивать на гвозди, завязывать её в узлы, ставить вплотную к ней различные предметы;
  • вешать бумажные абажуры на электролампочки;
  • оставлять работающие электроприборы без присмотра;
  • пользоваться неисправными электроприборами (По материалам сайта www.mir.pravo.by).

Слоўнік

горящая резина — гума (рызіна), якая гарыць
искрение — іскрэнне
неисправный — няспраўны
обнаружив — знайшоўшы
очаг возгорания — ачаг узгарання
прекратить доступ — спыніць доступ
присмотр — нагляд
электрообогреватель — электраабагравальнік

Якіх правіл трэба прытрымлівацца, каб засцерагчы сябе ад пажару?

Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Назавіце назоўнікі, якія ўжываюцца ў форме толькі адзіночнага ці ў форме толькі множнага ліку.
Якія назоўнікі адрозніваюцца родам у беларускай і рускай мовах?

Выпішыце з кожнага рада назоўнік, які будзе мець канчатак -у ў форме роднага склону адзіночнага ліку:

а) кісларод, тэлевізар, электрапрыбор, вузел;
б) тэлефон, ток, памочнік, камп’ютар;
в) асяродак, абажур, пах, прас;
г) чайнік, доступ, цвік, электрапровад.

Якія канчаткі ў форме меснага склону адзіночнага ліку будуць мець назоўнікі разетка, электраправодка, электралямпачка?
Падрыхтуйце па ўзоры тэксту памятку-інструк­цыю, як трэба сябе паводзіць на вадзе.

ВУЖ — ВУЖАКА

Вуж (м. р.) — адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.

Вужáка (ж. р.)
1) агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног; змяя;
2) ліхі, каварны чалавек.

Практыкаванне 251

Прачытайце сказы. Вызначце род выдзеленых назоўнікаў. Абгрунтуйце сваю думку.

1. А сёлетняя восень была плакса: яна ахінала зямлю туманамі, засланяла сонца густымі хмарамі, якія сеялі і сеялі, як скрозь сіта, надакучлівую імжу (Р. Сабаленка). 2. Дожджф — мой даўні калега, мой суаўтар элегій, уначы нашаптаных, недасланых каханай (А. Пісьмянкоў). 3. «З крыніцамі звязана шмат паданняў...», — адзначыла кандыдат гістарычных навук, археолаг, вядомы этнограф Людміла Дучыц («Звязда»). 4. Час — непадкупны і справядлівы суддзя! (М. Танк). 5. Ды ён, гэты вецер, — гарэза свавольны, што вусны мае цалаваў (І. Хадарэнка). 6. А ў нас лічылі, што апавяданні прадзеда — мана, а ён — хвалько (У. Караткевіч).

• Складзіце схему чацвёртага сказа.
Вызначце, як утворана слова нашаптаных.

Звярніце ўвагу!

Назвы асоб паводле прафесіі ці роду заняткаў (арнітолаг, дэпутат, прафесар) адносяцца да мужчынскага роду і дапасуюць да сябе прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме мужчынскага роду.

Дзеясловы прошлага часу пры такіх назоўніках ужываюцца ў залежнасці ад полу асобы: У якасці інтэрв’юера кіраўніка дзяржавы выступіла вядомы журналіст Марыя Ганна Матыс («Звязда»).

Практыкаванне 252

Спішыце, раскрываючы дужкі.
Абгрунтуйце выбар формы назоўнікаў і прыметнікаў.

Дараваць (гарэза Толя), размаўляць з (вядомы археолаг Вера Пятроўна), давяраць (суддзя Мікіта Іванавіч), сядзець пры (мясцовы ліс­таноша), паведаміць (таленавіты доктар Дар’я Сяргееўна), сумаваць па (гарэза Каця), павітацца са (старшыня Ілья), параіць (задавака сястра), займацца з (малы Жэня), захапляцца (суддзя Аліна Васільеўна), сустрэцца з (цёзка Даніла).

 Праз падбор аднакаранёвых слоў растлумачце значэнне слова лістаноша.
Праскланяйце словазлучэнні гарэза Толя і гарэза Каця.
Ад чаго залежаць канчаткі назоўнікаў?

З двума прыкладамі словазлучэнняў (на выбар) складзіце сказы.

Звярніце ўвагу!

Да нескланяльных адносяцца назоўнікі, якія маюць адну і тую ж форму ва ўсіх склонах.

У назоўным і ўсіх ускосных склонах яны маюць аднолькавыя канчаткі. Граматычнае значэнне склону выражаецца сінтаксічна: прыгожых кенгуру, ролі Адрыяна Чэлентана.

Да нескланяльных адносяцца:

  • запазычаныя агульныя і ўласныя назвы з асновай на галосны: адажыа, манто, Місісіпі, Гейнэ, Кюры;
  • іншамоўныя агульныя і ўласныя назоўнікі на зычны, якія абазначаюць асоб жаночага полу: місіс, Элен, Мітчэл;
  • мужчынскія і жаночыя славянскія прозвішчы на -­о і -­ых: Крайко, Ляўко, Бялых, Баранавых;
  • беларускія жаночыя прозвішчы на зычны: Кавалёнак, Ліс, Арцямёнак;
  • жаночыя прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў прадметаў і суадносяцца з ніякім родам назоўніка: Дула, Шыла;
  • жаночыя прозвішчы, якія не ўтварыліся ад назваў прадметаў ірод якіх вызначыць складана: Протчанка Настасся, Сувалка Тамара, Шарапа Алеся;
  • гукавыя абрэвіятуры на галосны: ДАІ, НІА, а таксама літарныя абрэвіятуры: БДУ, СНД;
  • назоўнікі агульнага роду (хвалько, нямко, гняўко), калі абазначаюць асоб жаночага полу: хвалько Марыля, да хвалько Марылі, хвалько Марылі, пра хвалько Марылю, хвалько Марыляй (­-яю), пры хвалько Марылі.